Літоўскі бізнесмен затрыманы ў Беларусі У чэрвені ў Беларусі быў затрыманы грамадзянін Літвы Вітаўтас Сланкаўскас, на працягу трох гадоў ён кіраваў прадпрыемствам па перапрацоўцы драўніны HS Belacon (ТАА “Белакон Цімбер”), а затым працаваў там кіраўніком унутранага аўдыту. Як паведамляе LRT, Сланкаўскас абвінавачаны ў пастаўках бракаваных дэталяў у Расію і Беларусь. З нагоды таго, што адбылося, палітолаг Віціс Юрконіс адзначыў, што гэта не першы выпадак змяшчэння пад варту ў Беларусі бізнесмена з Літвы: “Не першы і, баюся, не апошні раз. Усё роўна, якога капіталу кампанія і які гэты бізнес. Нішто тут не можа абараніць, таму што Беларусь не з’яўляецца прававой дзяржавай. Мы памятаем выкрадзены самалёт Ryanair, кіроўцаў далёкіх рэйсаў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com