Украінскія дроны атакавалі Усць-Лугу — гэта найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры. Яго выкарыстоўвае таксама Беларусь для экспарту сваіх тавараў пасля таго, як парты Літвы і Латвіі аказаліся закрытымі ў выніку санкцыяў. Праз Усць-Лугу адпраўляюцца нафта, нафтапрадукты, вугаль, угнаенні, звадкаваны прыродны газ ды іншыя грузы. У 2025 годзе праз порт экспартавалася каля 700 тысяч барэляў нафты ў суткі.