У Абу-Дабі пачаліся перамовы паміж Украінай, Расіяй і ЗША. Украінскую дэлегацыю ўзначальваюць Рустэм Умераў і Кірыл Буданаў. Перад пачаткам перамоваў украінцы правялі кансультацыі з прадстаўнікамі еўрапейскіх краін, а таксама спецпасланнікамі ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. У каментары для hromadske дасведчаная крыніца паведаміла: "Сустрэча з еўрапейцамі добрая. Настрой працоўны ва ўсіх".