Пацвердзілася смерць беларуса Уладзіміра Алдохіна, які ў верасні знік у Італіі. Пра гэта ў сацсетках напісала ягоная маці Таццяна. 33-гадовы Уладзімір Алдохін перастаў выходзіць на сувязь 13 верасня. Праз некалькі дзён у Італіі знайшлі цела мужчыны. Маці не змагла паехаць на апазнанне. Таму для праверкі ў сваякоў Алдохіна ўзялі тэст ДНК і адправілі ў Італію.