Ужо больш за 10 дзён у базе міждзяржаўнага вышуку не з'яўляюцца беларусы, заўважыла @euroradio. Ёсць вялікая верагоднасць таго, што нашых суайчыннікаў там перасталі публікаваць. Нагадаем, што з 25 верасня МУС Беларусі не абнаўляе спіс "экстрэмістаў", які раней папаўняўся кожную пятніцу. Таксама МУС пазбавіла беларусаў магчымасці правяраць абмежаванні на выезд з краіны анлайн.