Колькі расійскіх вайскоўцаў загінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну? Адказ нечакана з'явіўся ў хакерскіх груповак "Кібер-партызаны" і Silent Crow, якія пару дзён таму абвясцілі пра ўзлом "Расстата". Паводле падлікаў "Кібер-партызанаў", з пачатку вялікай вайны загінуў 393 881 расіянін. Тут улічаныя толькі тыя, у каго ў сістэме расійскага статыстычнага ведамства ў графе "Прычына смерці" ўказаныя ваенныя дзеянні ці іх наступствы. Silent Crow аналізуе даныя па-іншаму. Паводле іх падлікаў, загінулі 450100 расіян — тут улічаныя таксама смерці з адзнакай пра тэракты, небаявыя смерці вайскоўцаў і смерці людзей, зарэгістраваных у Расіі або на акупаваных тэрыторыях, без указання прычыны.