На трасе М1 брэсцкія мытнікі спынілі фуру, якая кіравалася ў Расію. Па дакументах грузавік вёз аўтазапчасткі, але ў кузаве знайшлі каля 3800 тавараў з Еўрасаюза на 500 тысяч рублёў: ад музычных інструментаў і парфумерыі да дарагога алкаголю без акцызных марак. Груз належаў расійскаму прадпрымальніку. Тавары яшчэ ў Польшчы падзялілі на невялікія партыі і раздалі розным людзям, каб тыя ўвезлі іх у Беларусь як асабістыя пакупкі. Усю партыю канфіскавалі да рашэння суда.