"Кіберпартызаны" назвалі лік загінулых на баку Расіі ў вайне з Украінай. Падлік зроблены на аснове базы рэгістрацыі смерцяў Расстата. З 2022 года па 27 жніўня 2026 года памерлі мінімум 393 881 чалавек.
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
"Кіберпартызаны" назвалі лік загінулых на баку Расіі ў вайне з Украінай. Падлік зроблены на аснове базы рэгістрацыі смерцяў Расстата. З 2022 года па 27 жніўня 2026 года памерлі мінімум 393 881 чалавек.
"Крынж тыдня" на @euroradio. У выпуску: Азаронак у эфіры з'еў прыніжэнне, "беларусы — не асобны народ", прапаганда зноўку выдае пра Польшчу. https://youtu.be/Rggxt36CJS8
"Прапанову перагарнуць старонку Лукашэнка звязвае з 2020 годам, а еўрапейцы — з 2022-м". На гэта звяртае ўвагу Роза Турарбекава падчас эфіру на @euroradio Экспертка ў міжнароднай палітыцы распавяла пра розныя міры, у якіх жыве Лукашэнка і палітыкі Еўропы, а таксама дае парады беларускаму палітыку з чаго трэба пачаць, каб аднаўляць адносіны з Еўропай. Чытаць тут: https://euroradio.fm/lukashenka-prapanavau-europe-peragarnuc-2020-god-yana-cyaper-bachyc-situacyyu-pa-inshamu A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
У Беларусі створана скаардынаваная інфраструктура падаўлення іншадумства, якая ахоплівае ключавыя сферы грамадскага жыцця. Гэта адна з высноў, якую робяць аўтары даклада праваабарончай арганізацыі Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК). Ён апісвае працу дзяржаўнай сістэмы палітычнай дыскрымінацыі ў Беларусі. Дакумент называецца "Вы ж усё разумееце. Сістэмная палітычная дыскрымінацыя ў Беларусі: механізмы, маштаб, наступствы"
Германія не бачыць магчымасці правядзення чэмпіянату свету па хакеі з расійскай зборнай. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Штэфан Карнэліўс на прэс-канферэнцыі. Паводле слоў Карнэліўса, з-за шырокага непрыняцця з боку іншых дзяржаў, а таксама дзелавых і медыяпартнёраў "правядзенне турніру становіцца фактычна немагчымым як са спартыўнага, так і з эканамічнага пунктаў гледжання". Ён адзначыў, што шэраг краін, у тым ліку дзейныя чэмпіёны свету фіны, сур'ёзна пагражаюць байкотам. Паводле яго слоў, гэта сведчыць пра тое, што "міжнароднае хакейнае суполства не прымае вяртання Расіі, нават нягледзячы на рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда".
Алесь Бяляцкі пакуль не патраціў ніводнага еўра з 300 000, якія належаць яму за Нобелеўскую прэмію міру. У інтэрв'ю Deutsche Welle праваабаронца расказаў, што не можа атрымаць грошы, бо не мае банкаўскага рахунку. "Каб адчыніць рахунак у банку, трэба моцна пастарацца", — адзначыў ён, дадаўшы, што з падобнымі праблемамі сутыкаюцца многія беларускія эмігранты.
"Гэта дэградацыя": беларусы спрачаюцца праз дазвол змешваць другасную сыравіну. Навіна пра тое, што ў Мінску паперу, кардон, пластык, шкло і метал цяпер дазволена выкідаць у адзін агульны кантэйнер, выклікала бурную рэакцыю ў Threads. Чытаць тут: https://euroradio.fm/geta-degradacyya-belarusy-sprachayucca-praz-dazvol-zmeshvac-drugasnuyu-syravinu A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
"Напрамак больш прывабны". Украінец расказаў @euroradio, як уцякаў ад прызыву ў войска праз Беларусь. Віталь Крыкрывенка, які цяпер жыве ў Венгрыі, удзячны беларускім сілавікам за прыязнае стаўленне. Але пры гэтым ускладае на беларускія ўлады адказнасць за напад з тэрыторыі Беларусі ў лютым 2022 года: "Віна за імі застанецца ў любым выпадку". Тут размова з ім цалкам: https://euroradio.fm/geta-ikh-adkaznasc-razmova-z-ukraincam-yaki-praz-belarus-zbeg-u-europu Спасылка, якая працуе без VPN
Пандэмія COVID-19 паскорыла біялагічнае старэнне людзей розных узростаў, але асабліва прыкметна гэта праявілася ў падлеткаў. Нямецкія даследчыкі вывучылі даныя больш як тысячы жыхароў Германіі і выявілі змены ў метыляванні ДНК — працэсе, які ўплывае на актыўнасць генаў. Найбольш моцную сувязь паміж стрэсам і старэннем навукоўцы выявілі ў падлеткаў, якія перажылі сацыяльную ізаляцыю і страцілі магчымасць сустракацца з сябрамі. У дзяцей і маладых дарослых такая сувязь была менш выяўленай. Пры гэтым пакуль невядома, ці павялічаць выяўленыя змены рызыку захворванняў у будучыні. Каб гэта высветліць, патрэбныя доўгатэрміновыя назіранні.
Украіна ў ноч на 7 лістапада атакавала два буйныя расійскія прадпрыемствы. Гэта — Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод і завод “Пратон-Электратэкс” у Арле. Паводле OSINT-аналізу ASTRA, пасля ўдараў на абодвух аб’ектах пачаліся пажары.
У Беларусі адзначаюць гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. 7 лістапада 1917 года (25 кастрычніка паводле старога стылю) бальшавікі на чале з Леніным зрынулі Часовы ўрад у Петраградзе і захапілі ўладу. Гэта знамянальная дата толькі для Лукашэнкі і непрызнанага Прыднястроўя. Іншыя краіны былога Савецкага саюза камуністычнае “свята”выкрэслілі са свайго календара. Так, нават Расія.
Сэнсы дня на @euroradio. Важныя тэмы апошніх 24 гадзінаў усяго за 7 хвілін: https://youtu.be/6saAAaY4oew
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 6 лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:01 Некалькі гадоў вызваленнем палітвязняў ніхто не займаўся? Адказ дарадцы Святланы Ціханоўскай 04:37 Навіны спорту 07:07 Што будзе, калі беларусы страцяць дзяржаўны суверэнітэт? 12:19 Навіны шоў-бізу 15:26 Ці перапісваюць гісторыю Беларусі пад дыктоўку з Расіі? "Сэнсы дня". Найбольш цікавае і важнае за чацвер — усяго за 7 хвілін
Якія падставы цяпер мае Ціханоўская прадстаўляць дэмакратычныя сілы? Працяг гарачай спрэчки блогера Аляксандра Кныровіча і галоўнага рэдактара Belarus Tommorow Паўла Свярдлова. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=zM3ohGLWMgQ
Беларускія дзеці, як і ўсе дзеці ва Украіне, могуць бясплатна атрымаць сярэднюю адукацыю ў дзяржаўнай ці камунальнай школе. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра адукацыі Украіны Івана Юрыйчука на запыт прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Баркоўскага. Ва ўніверсітэты грамадзяне Беларусі паступаць могуць. Але абітурыентам без пастаяннага ДНЖ патрэбны індывідуальны дазвол міністэрства. Ён патрэбны нават пры наяўнасці часовага ДНЖ. Індывідуальны дазвол не патрэбны толькі тым беларусам, якія абаранялі Украіну і атрымалі статус удзельніка баявых дзеянняў, а таксама іх дзецям.
Кожную пятніцу адно і тое ж... Гарачая спрэчка блогера Аляксандра Кныровіча і галоўнага рэдактара Belarus Tommorow Паўла Свярдлова пра сімвалічны капітал у дэмсілах, прадстаўніцтва ў Еўропе і ролю Ціханоўскай. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=zM3ohGLWMgQ
Чаму дарагая кураціна можа стаць новай бульбай? Галоўная рэдактарка Plan B Вольга Лойка і эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі абмяркоўваюць гэтае ды іншыя пытанні ў праграме “І што?”. https://www.youtube.com/watch?v=-kNqv2Qnfus
Сілавікі перасталі аддаваць копіі пратаколаў, зробленых пры ператрусах. Пра некалькі падобных выпадкаў паведамляюць праваабаронцы "Віцебскай Вясны". На патрабаванне пакінуць копію пратакола ператрусу і спіс забраных рэчаў сілавікі адказалі, што там запісаныя… іх асабістыя даныя. А перадача іх — гэта, маўляў, "парушэнне таямніцы асабістай інфармацыі".
Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам "гаманца" Лукашэнкі Сяргея Цяцерына . Ён стаў саўладальнікам рэкламнай кампаніі "Трыа Медыя". Як піша выданне "Бюро", Ярмоленку належыць 40,1% акцый "Трыа Медыя", Цяцерыну – 40%. Яшчэ 19,9% знаходзяцца ва ўласнасці зарэгістраванай на Кіпры кампаніі Abrima Enterprises LTD.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітвалі да нас у эфір. А сёння на @euroradio — пісьменніца, пераможца прэміі 2025-га Югася Каляда. https://www.youtube.com/watch?v=pYEhFYj2HXA