Паліцыя назвала імя мужчыны, які ўчора застрэліў шасцярых і параніў 16 чалавек у цэнтры Кракава. Стралком аказаўся 24-гадовы паляк Міхал О., жыхар невялікага мястэчка Астровец-Свентакшыскі. Уночы ў яго кватэры знайшлі тры целы. Гэта былі сястра і бацькі Міхала О. Суседзі расказваюць пра іх як пра спакойных і жыццярадасных людзей. Трагічныя падзеі разгортваліся ў Кракаве ў суботу, 7 лістапада. Узброены мужчына вопратцы колеру хакі заехаў на аўтамабілі на Галоўны рынак і адкрыў агонь па людзях, якія там знаходзіліся. Было каля 15:00, на плошчы было шмат людзей. Неўзабаве стралка дагналі паліцэйскія. Падчас перастрэлкі ён параніў дваіх афіцэраў, але быў паранены і сам. Усе трое цяпер у лякарнях. Сярод шасцёх загінулых — адзін замежнік. Сярод 16 параненых — грамадзянка Расіі. У Польшчы абвешчаная нацыянальная жалоба.