У Беларусі адзначаюць гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. 7 лістапада 1917 года (25 кастрычніка паводле старога стылю) бальшавікі на чале з Леніным зрынулі Часовы ўрад у Петраградзе і захапілі ўладу. Гэта знамянальная дата толькі для Лукашэнкі і непрызнанага Прыднястроўя. Іншыя краіны былога Савецкага саюза камуністычнае “свята”выкрэслілі са свайго календара. Так, нават Расія.