Беларускія дзеці, як і ўсе дзеці ва Украіне, могуць бясплатна атрымаць сярэднюю адукацыю ў дзяржаўнай ці камунальнай школе. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра адукацыі Украіны Івана Юрыйчука на запыт прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Баркоўскага. Ва ўніверсітэты грамадзяне Беларусі паступаць могуць. Але абітурыентам без пастаяннага ДНЖ патрэбны індывідуальны дазвол міністэрства. Ён патрэбны нават пры наяўнасці часовага ДНЖ. Індывідуальны дазвол не патрэбны толькі тым беларусам, якія абаранялі Украіну і атрымалі статус удзельніка баявых дзеянняў, а таксама іх дзецям.