Алесь Бяляцкі пакуль не патраціў ніводнага еўра з 300 000, якія належаць яму за Нобелеўскую прэмію міру. У інтэрв'ю Deutsche Welle праваабаронца расказаў, што не можа атрымаць грошы, бо не мае банкаўскага рахунку. "Каб адчыніць рахунак у банку, трэба моцна пастарацца", — адзначыў ён, дадаўшы, што з падобнымі праблемамі сутыкаюцца многія беларускія эмігранты.