285 тысяч рублёў выдаткуе Нацбанк Беларусі на ўстаноўку дзяржаўнага сцяга на свой будынак. Такі тэндар @euroradio знайшло за партале дзяржаўных закупак. Але не падумайце, што за гэтыя грошы ўсяго толькі ўсталююць флагшток. Таксама будуць знойдзеныя "архітэктурныя рашэнні" і зробленая "архітэктурная падсветка".