Алесь Бяляцкі: палітвязні могуць ператварыцца ў сталы тавар. — Адных выпускаюць, а потым рэжым набірае новых. Атрымліваецца бясконцая карусель, — сказаў праваабаронца ў інтэрв'ю dekoder. — Таму трэба не толькі вызваляць людзей, але і дамагацца спынення рэпрэсій. Ведаючы Лукашэнку ўжо больш за трыццаць гадоў, я ўпэўнены, што ён як дыктатар разумее толькі пазіцыю сілы. […] — Вы кажаце пра неабходнасць захоўваць ціск на рэжым. Але ці патрэбныя адначасова каналы зносін з ім? — Перамовы могуць быць карысныя, калі яны дазваляюць вызваляць людзей або вырашаць гуманітарныя праблемы. Але нельга паддавацца ілюзіям. Асноўная мэта Лукашэнкі — заставацца ва ўладзе. Нельга верыць яго абяцанням без канкрэтных дзеянняў. Мы ўжо праходзілі праз перыяды дыялогу і пацяплення адносін паміж рэжымам і Захадам. А потым усё зноў сканчвалася рэпрэсіямі. Таму трэба працаваць перш за ўсё з дэмакратычнымі сіламі, падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, дапамагаць захоўваць беларускую ідэнтычнасць. Інакш у Беларусь прыйдзе імперская Расія.