Лепш за ВіаГру! Беларускія спявачкі Ганна Шаркунова, Іскуі Абалян і Іна Афанасьева прэзентавалі сумесную этна-поп песню "Сокровища". "Калі яе не возьмуць у "Песню года» і на "Славянскі базар" — гэта будзе жудаснай несправядлівасцю", — іранізуе аўтар тэксту песні Уладзімір Кубышкін. Кубышкін, а таксама ўсе тры спявачкі ў 2020 падтрымалі беларусаў, а не рэжым, за што потым трапілі ва ўсе магчымыя "чорныя спісы". Афанасьеву не выратавала нават званне народнай артысткі Беларусі.