"Беларусьфільм" збіраецца зрабіць мультфільм выключна пры дапамозе AI. Бюджэт — 76,5 тысячы долараў. У дзяржзакупцы, якую знайшло @euroradio, пазначана патрабаванне, каб на ўсіх этапах стварэння анімацыі выкарыстоўваліся ШІ-сэрвісы — ад напісання сцэнара да агучвання. Працоўная назва праекта — "Каманда ратавальнікаў", яго хочуць выпусціць наступным летам. Мы паспрабавалі хуценька стварыць з дапамогай ChatGPT постэр для будучай прэм'еры. Таму, "Беларусьфільм", калі вы хочаце набыць ужо гатовы канцэпт — чакаем грашовы данат.