Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 20 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:15 Уявім, што Трам прайграў выбары: што будзе з нашымі палітвязнямі? 12:05 Навіны спорту 14:53 Што беларусам рабіць без рыжскіх шпротаў 24:35 Навіны шоў-бізу 27:54 Чаму Беларусь — зусім неідэальная краіна для жанчын, дзяцей і сям’і "Сэнсы дня": галоўныя падзеі аўторка ўсяго за 7 хвілін: https://youtu.be/eFFxSqyDmb0

  2. Пагроза запуску балістычных ракет з Беларусі: як будзе рэагаваць Украіна? Ваенны эксперт Аляксандр Каваленка лічыць, што размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі балістычных ракет для ўдараў па Украіне выглядае цалкам рэалістычным сцэнарыем. "Тое, чаго мы не рабілі ў 2022 годзе, мы можам пачаць рабіць супраць рэжыму Лукашэнкі. І гэта яму, безумоўна, не спадабаецца. Ці трэба яму гэта? Думаю, не". Падрабязней: https://euroradio.fm/pagroza-zapuska-balistychnykh-raket-z-belarusi-yak-budze-reagavac-ukraina Спасылка, якая працуе без VPN

  3. edited

    Спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф паляціць у Расію ў сераду. Перамовы з украінскай дэлегацыяй у Осла прайшлі канструктыўна, заявіў прэм'ер Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ. "Прапаную перайсці да трохбаковых перамоваў на ўзроўні лідараў. Украіна падрыхтавала канкрэтныя прапановы для дасягнення міру і хоча, каб заўтра іх перадалі Расіі", — дадаў Стэрэ.

  4. Кая Калас абвінаваціла ЗША ў ціску на Украіну з патрабаваннем капітуляцыі на ўмовах Пуціна. Кіраўніца дыпламатыі ЕС настойвае, што прысутнасць еўрапейцаў за сталом перамоваў пра спыненне вайны неабходна, каб "ураўнаважыць" пазіцыі Белага дома. "Амерыканскія перагаворшчыкі ўжо амаль два гады, год з лішнім, спрабуюць падштурхнуць Украіну да капітуляцыі", — заявіла яна ў аўторак у Еўрапарламенце. "Украіна дагэтуль не капітулявала на ўмовах Пуціна толькі таму, што Еўропа падтрымлівае Украіну".

  5. Стала вядома, хто падпаліў ратушу ў французскім горадзе Лімож. Галоўны падазраваны — 34-гадовы Хадэй C.Д., даведалася Le Figaro. Мужчына нарадзіўся ў Парыжы, яго сям'я родам з Новай Аквітаніі. Там жывуць французскія баскі, а ў падазраванага менавіта баскскае імя. Бацька Хадэя, піша выданне, таксама прыхільнік "грамадзянскага непадпарадкавання" і таксама абвінавачваўся ў некалькіх падпалах раней. Мужчына раней быў унесены ў "групу S" — спіс тых, хто ўяўляе сур'ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы Францыі. Вядома, што ён прыхільнік радыкальных левых.

  6. Без намёкаў. Як каралеўскія сем’і распадаліся праз палітычныя амбіцыі. Калі муж і жонка станавіліся апазіцыйнымі адно да аднаго? Гэта рубрыка “Без намёкаў” — мы расказваем цікавыя факты з гісторыі. І ўсе супадзенні, вядома ж, выпадковыя. Чытайце тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-karaleuskiya-semi-raspadalisya-praz-palitychnyya-ambicyi Тут можна прачытаць без VPN

  7. Калі дэмакраты атрымаюць Кангрэс — як зменіцца знешняя палітыка ЗША? Ці яна ўжо не можа змяніцца? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказала прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццяна Кулакевіч. Стрым цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=n87pMOTIf0k

  8. Засталося роўна два тыдні да прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША. Што цяпер дэманструюць апытанні і "рынкі прагнозаў"? Партал RacetoWH на падставе агрэгаваных даных дае дэмакратам 88,3% на атрыманне большасці ў Палаце прадстаўнікоў. А шанец атрымаць большасць і ў Сенаце — у 72,9%. Інстытут колькасных сацыяльных навук Гарварда дае яшчэ больш пазітыўны для дэмакратаў прагноз: 94% на большасць у Палаце і 72% — у Сенаце. Падобную ацэнку дае і вядомы дата-аналітык Нэйт Сілвер. Цяпер гаворка ідзе нават пра тое, што ў штаце Канзас упершыню з 1939 года можа быць сенатар-дэмакрат. Але варта памятаць, што апытанні не адлюстроўваюць рэчаіснасць цалкам. Напрыклад, яны ў асноўным прагназавалі перамогу дэмакраткі Камалы Харыс на выбарах прэзідэнта ў 2024. З іншага боку, падчас выбараў у Кангрэс звычайна даныя сацыёлагаў больш дакладныя.

  9. Як часцей бачыць сайт Еўрарадыё ў сэрвісах Google? Цяпер вы можаце ўплываць на гэта: проста дадайце нас у спіс крыніцаў, якім аддаеце перавагу! Тады замест невядомых (і часта сумнеўных) сайтаў вам будзе часцей выпадаць euroradio.fm. Вядома, калі ў нас знойдзецца адказ на ваш пошукавы запыт. Таксама мы будзем часцей з'яўляцца ў рэкамендацыйных сэрвісах гугла. І вам давераная крыніца, і нам прыемна! Вось спасылка: https://www.google.com/preferences/source?q=euroradio.fm

  10. edited viral

    Пасля блакіроўкі Ютубам тэлеканал СТБ хваліўся, як ім выдатна будзе працаваць на расійскім "ВК". Прайшло ўжо 10 месяцаў — і мы вырашылі праверыць, як у іх справы. Наколькі папулярны цяпер кантэнт СТБ на "ВК" — бачна па скрыншоту.

  11. У лістападзе беларусы застануцца без шэрагу кінафестываляў. Чаму? Лістапад — апошні месяц восені, да якога традыцыйна прымяркоўваюць сваю дзейнасць арганізатары шматлікіх кінаімпрэз. Але не ў 2026 годзе. Як стала вядома @euroradio, сёлета не адбудуцца кінафестывалі “Паўночнае ззянне” і “Бульбамуві”. Распавядаем, чаму склалася такая сітуацыя: https://euroradio.fm/u-listapadze-belarusy-zastanucca-bez-sheragu-kinafestyvalyau-chamu-tak-sklalasya Спасылка, якая працуе без VPN

  12. edited

    Памёр стваральнік найбуйнейшай анлайн-суполкі беларусаў за мяжой Ян Памедор Рэуцкі (сапраўднае імя — Сяргей Пархаць). Ён быў адным з аўтараў "Музыкальнай газеты". У Польшчу пераехаў у 2012 годзе і стварыў папулярную суполку "Беларусы ў Варшаве". Яна аб'ядноўвае 28 тысяч чалавек. Праз гэтую суполку беларусы ў Польшчы знаёмяцца, абмяркоўваюць вострыя тэмы, шукаюць дапамогу і робяць інтэграцыю ў новай краіне лягчэйшай адзін для аднаго. У Польшчы Ян Памедор Рэуцкі працаваў барыстам. Яшчэ некалькі дзён таму на сваёй старонцы ў Facebook публікаваў запрашэнне на каву ва ўласную кавярню Temperatura. Яму было 50 гадоў.

  13. Ніколі такога не было і вось ізноў. Сям'я Лукашэнкі дабралася нават да Wildberries. І няблага так зарабляе на маркетплейсе. Журналісты @buroBY выявілі, што прыватная кампанія "ГД Квадрат" валодае 10% беларускага Wildberries. А бізнес-сувязі ўласніка гэтай юрасобы вядуць да кампаніі жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі — Ганны Сялук-Лукашэнка. Цікавы факт: напачатку мінулага года ўласніца Wildberries Таццяна Бакальчук прысутнічала на сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці. Чытайце пра сувязі клана Лукашэнкі і Wildberries па спасылцы: https://euroradio.fm/dolya-u-belaruskim-wildberries-nalezhyc-syami-lukashenki-byuro Тут можна прачытаць без VPN

  14. 🔴 Што будзе далей з беларускай эканомікай? Даведаемся ад эканамісткі. Чаму спыніўся рост цэн на жытло? Што будзе з заробкамі беларусаў? У чым праблема знешняга гандлю Беларусі? Гэта і не толькі абмяркуем у эфіры @euroradio з эканамісткай BEROC Анастасіяй Лузгіной: https://www.youtube.com/watch?v=EY_OaKmXWtU

  15. Калі беспілотнікі НАТА паляцяць на Дразды? Ці не паляцяць? Абмяркуем у жывым эфіры! Навошта МЗС Беларусі ўзялося асуджаць словы генерала NATA, якія яму не належалі? Што хаваецца за заявамі пра расійскія балістычныя ракеты ў Беларусі? Ці здольныя дэмсілы на фоне новых выклікаў да аб’яднання і што яму перашкаджае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандр Класкоўскі: https://www.youtube.com/live/MKR4m1jPBjc?si=VFeJXfu8olGun_79

  16. 🔴 Чый Касцюшка? Эфір @euroradio з гісторыкам. У чым памылка Офіса ў сітуацыі з вызначэннем гістарычнай прыналежнасці Касцюшкі? У чым навізна і арыгінальнасць сённяшняй прапановы да “аб’яднання апазіцыі”? Ці былі ў гісторыі прыклады такога аб’яднання і ці доўга яно пратрымалася? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным: https://www.youtube.com/live/8qFNMWCVPHE?si=qjJqIdklZpC0WJ_L

  17. edited

    🔴Калі асабістае жыццё становіцца пытаннем нацыянальнай бяспекі. "Пагрозы" грамадзянскага шлюбу ды іншыя актуальныя тэмы абмяркоўваем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай: https://www.youtube.com/watch?v=-daPKEs5dk4

  18. "Гэта было прадметна – па тых пытаннях, якія маюць значэнне". На фоне новай эскалацыі ў адносінах з боку Трампа прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагутарыў з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа. "Удзячны за гатоўнасць дапамагчы і ясную пазіцыю. Першае — гэта перахопнікі супраць балістыкі, якія патрэбныя для абароны жыцця. Другое — ранняе апавяшчэнне пра расійскія атакі балістыкай, што з'яўляецца жыццёва важным. Трэцяе — сітуацыя вакол Старлінку/Старшылду, якую [працу сістэмы] трэба аднавіць. Вядома, усё гэта на фоне нашых дыпламатычных намаганняў, каб скончыць гэтую жудасную вайну і пастаянныя забойствы людзей", — паведаміў Зяленскі.

  19. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі): 12:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская; 13:00 — гісторык Яўген Красулін; 14:00 — палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі; 15:00 — эканамістка Анастасія Лузгіна. Рыхтуйце пытаннечкі да гасцей, а калі маеце такую магчымасць — падтрымайце нашую працу праз спонсарства на ютубе ці праз Patreon!

  20. edited

    Урад нанёс магутны ўдар па Латвіі: пад забаронай у Беларусі аказаліся рыбныя кансервы з гэтай краіны. У пераліку — кансервы з ласося, сардынел, траскі і кількі. А менавіта з кількі і робяць тыя самыя знакамітыя рыжскія шпроты. Забарону на ўвоз з Латвіі новых катэгорый тавараў беларускі ўрад тлумачыць "захаваннем латвійскім бокам неканструктыўных падыходаў і недружалюбнай рыторыкі ў адносінах з Беларуссю". Па супадзенні, пастанова была прынятая праз 10 дзён пасля вялікай спробы прарыву латвійскай мяжы з беларускага боку. "Чорны спіс" тавараў, якія нельга пастаўляць у Беларусь з "несяброўскіх краін" вядуць ужо некалькі гадоў. У ім пазначаецца, з якой краіны што нельга прадаваць у Беларусі. У асноўным гаворка ідзе пра прадукцыю з Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі.

  21. Older posts