Ніколі такога не было і вось ізноў. Сям'я Лукашэнкі дабралася нават да Wildberries. І няблага так зарабляе на маркетплейсе. Журналісты @buroBY выявілі, што прыватная кампанія "ГД Квадрат" валодае 10% беларускага Wildberries. А бізнес-сувязі ўласніка гэтай юрасобы вядуць да кампаніі жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі — Ганны Сялук-Лукашэнка. Цікавы факт: напачатку мінулага года ўласніца Wildberries Таццяна Бакальчук прысутнічала на сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці. Чытайце пра сувязі клана Лукашэнкі і Wildberries па спасылцы: https://euroradio.fm/dolya-u-belaruskim-wildberries-nalezhyc-syami-lukashenki-byuro Тут можна прачытаць без VPN