22 гады таму была забітая беларуская журналістка Вераніка Чаркасава. Забойцаў так і не знайшлі. Вераніка Чаркасава была забітая 20 кастрычніка 2004 года. Яе знайшлі ва ўласнай кватэры ў Мінску. Забойца нанёс журналістцы больш за 40 удараў нажом. Улады найперш заяўлялі пра “бытавыя матывы”, але шмат хто не без падстаў думае, што журналістку забілі праз яе прафесійную дзейнасць. Чаркасава працавала ў тым ліку ў "Белорусской деловой газете", "Нашай Свабодзе", "БелГазеце", "Салідарнасці". Яна пісала на розныя тэмы — ад бытавых праблем да сект і незаконнага гандлю зброяй з Іракам. Артыкулы і эсэ Чаркасавай выходзілі ў выглядзе кнігі “Чырвоным па беламу”. Далучаем PDF-файл.
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
edited -
"Расія, адкрыта кажучы, паводзіла сябе цалкам нармальна ў пытанні Украіны". Дональд Трамп абрынуўся з чарговай крытыкай на ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. "Мы далі Украіне шмат чаго. Яны не далі нам нічога", — лапідарна заявіў Трамп журналістам. Таксама Трамп заявіў, што ад Украіны ў перамовах аб спыненні вайны мусіць быць "нехта іншы", то бок не Зяленскі. І ізноў паўтарыў сваю думку пра тое, што прэзідэнт Украіны нібыта перашкаджае і насамрэч не хоча сканчэння вайны. На відэа можна заўважыць, з якімі інтанацыямі і мімікай Трамп рэагуе на пытанні пра Украіну. Чарговае абвастрэнне рыторыкі Трампа і яго адміністрацыі адносна Украіны пачалося пасля адмовы Кіева пагаджацца на патрабаванне ЗША не біць па расійскіх НПЗ пасля заключэння "дызельнай угоды" паміж Вашынгтонам і Масквой.
-
Беларусь і Расію чакае новая газавая вайна? Гэтая ды іншыя тэмы — усяго за 7 хвілін у праграме "Сэнсы дня": https://www.youtube.com/watch?v=nGcH07UCBEE
-
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 19 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:06 Ці атрымаецца ў расійскага бізнеса схвацца ад украінскіх удараў у Беларусі? 11:52 Навіны спорту 14:40 Ці пагражае грамадзянскі шлюб нацыянальнай бяспецы? 23:14 Навіны шоў-бізу 26:03 Як звяроў апранулі ў сілавікоў — “Крынж тыдня” Сэнсы дня: глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтага панядзелку
-
У аўторак беларусаў парадуе надвор’е. Чарнаморскі цыклон амаль сыйдзе, пакінуўшы кароткачасовыя дажджы на паўднёвым захадзе краіны. Атмасферы ціск падымецца, а з Усходу ў краіну прыйдзе цёплае і сухое паветра. Удзень чакаецца +10 +16, на паўднёвым усходзе слупок тэрмометра можа дасягаць 18 цяпла. Але ў сераду і чацвер будзе яшчэ лепей! Беларусь апынецца пад уплывам паветраных мас, якія паступаюць з Міжземнамор'я. Антыцыклон прынясе восеньскае цяпло — удзень тэмпература можа скласці ад 13 да 19 °C. Сіноптыкі адзначаюць, што для трэцяй дэкады кастрычніка гэта высокія паказчыкі — паветра будзе цяплейшым за звычайнае адразу на 7–10°C. Аднак бліжэй да выхадных з захаду ў Беларусь прыйдуць дажджы. А тэмпературы будуць не такімі камфортнымі.
-
Наступны год для Лукашэнкі мае стацца вельмі паспяховым праз вайну ва Украіне, бо ён патрэбны Расіі. Аднак пры умове, што Украіна не пераможа. У эфіры @euroradio такім меракаваннем падзяліўся эканаміст Яраслаў Раманчук. Падрабязнасці — у свежым стрыме: https://www.youtube.com/watch?v=wGUF5v3BF9E&t=1s
-
“Страх можна ператварыць у творчасць”. Як ананімнасць уплывае на працэсы ў беллітаратуры Праз сілавы ціск беларуская культура ўсё болей хаваецца ў бяспечную прастору ананімнасці. Гэта добра заўважна па спісах шэрагу літаратурных прэмій і ўзнагарод, у якіх удзельнічаюць аўтары пад псеўданімамі. Еўрарадыё паразмаўляла з пісьменнікам і сузаснавальнікам выдавецтваў “Мяне няма” і “Лысы Чэрап” Паўлам Анціпавым пра феномен ананімнасці ў літаратуры і пра тое, якім чынам ён адбіваецца на аўтарах і чытачах. Чытаць тут: https://euroradio.fm/strakh-mozhna-peratvaryc-u-tvorchasc-yak-ananimnasc-uplyvae-na-pracesy-u-bellitaratury А тут — без VPN
-
edited
МЗС Польшчы хоча падоўжыць ільготы пры выдачы віз для беларусаў на 2027 год, заўважыла выданне MOST Media. Гэта прадугледжана праектам пастановы аб зніжаных кансульскіх зборах. Гаворка ідзе перш за ўсё пра гуманітарныя візы — у МЗС прапануюць, каб беларусам і надалей не трэба было плаціць за іх афармленне. Таксама міністэрства хоча падоўжыць дзеянне нулявой стаўкі за прыём і разгляд заяў на візу для дзяцей ад 12 да 18 гадоў. Бясплатна польскую візу, хутчэй за ўсё, змогуць атрымліваць і беларусы да 25 гадоў, калі яны ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных мерапрыемствах пры ўмове, што гэтыя мерапрыемствы арганізуюць некамерцыйныя арганізацыі. А тыя грамадзяне Беларусі, якія падаюць заяву на нацыянальную польскую візу, як і раней павінны будуць плаціць 60 еўра кансульскага ўзносу.
-
edited
Лукашэнка рэфармуе Акадэмію навук — ліквідуе частку ўстаноў і робіць кіраўніцтва дзяржслужбоўцамі. Гэта вынікае з новага ўказу. Па задуме, рэформа дазволіць пазбавіцца ад дублявання функцый і засяродзіць рэсурсы на прыярытэтных для ўладаў задачах. Кіраўніцтва Акадэміі атрымае большыя паўнамоцтвы ў кадравых пытаннях, а старшыня Прэзідыума, яго намеснікі і галоўны навуковы сакратар набудуць статус дзяржаўных грамадзянскіх служачых. Указ змяняе парадак выбараў акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў: уводзяцца ўзроставыя абмежаванні — да 70 гадоў для акадэмікаў і да 60 гадоў для членаў-карэспандэнтаў — і дадатковыя патрабаванні да навуковых дасягненняў і кваліфікацыі. Акрамя таго, Лукашэнка будзе асабіста прысвойваць званні навукоўцам.
-
edited
У нядзелю ў Літву заляцеў дрон. Са словаў прэм’ера краіны Міндаўгаса Сінкявічуса, беспілотнік — украінскі. Ён нёс выбухоўку і прыляцеў з Польшчы. З нагоды залёту дрона ў Літве прайшло паседжанне Камітэта па нацыянальнай бяспецы. Праз беспілотнік у Панявежскім і Шаўляйскім акругах аб’яўлялі чырвоны ўзровень паветранай трывогі. Армія паведаміла, што аскепкі лятальнага апарата знайшлі ля вёскі Юаджэніс. Яны пашкодзілі аўтамабіль, які ехаў міма. Пасажыры не пацярпелі. Украінскі бок мяркуе, што гэта магло адбыцца праз працу расійскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. МЗС Украіны заявіў, што гатовы падзяліцца інфармацыяй з літоўскімі ўладамі для расследавання інцыдэнту. У сваю чаргу польскае Міністэрства нацыянальнай абароны дагэтуль разбіраецца, ці пралятаў украінскі беспілотнік праз Польшчу, ці не.
-
Чаму мужчынам важна далучацца да выхавання дзіцяці і браць дэкрэтны адпачынак? Каб было менш разводаў! “Мужчына ўмее змяняць падгузнікі. Гэта не жаночае прызначэнне”, — тлумачыць у межах праграмы “Беларусь 2030” на @euroradio тлумачць гендарная даследчыца Марына Ментусава. Пра тое, чым жывуць, на што спадзяюцца і за што змагаюцца сучасныя беларускія жанчыны экспертка паразважала ў размове з Вольгай Лойка. https://www.youtube.com/watch?v=1jSYmwCs2wI
-
За верасень у Беларусі пабудавалі больш за 8300 новых кватэр — гэта сёлетні рэкорд. Белстат паведамляе пра бум ва ўсіх рэгіёнах разам з Мінскам. Найбольш актыўна разбудоўваецца Мінская вобласць — там з’явілася 795,2 тыс. м2 новага жылля. Далей ідзе Берасцейшчына (406,7 тыс. м2) і Мінск (327,6 тыс. м2). За апошні год б’юць рэкорды і кошты на квадратныя метры. Асабліва падаражэлі аднушкі ў сталіцы — у сярэднім $2530 за метр. Але ў параўнанні са жніўнем цана метра ў “двушках”, трох-і чатырохпакаёкаў упала. Тым не менш агулам кошта квадрата за год вырас 25,6%, адзначаюць спецыялісты.
-
edited
Польскія памежнікі будуць дапамагаць латвійскім калегам ахоўваць мяжу з Беларуссю З 19 кастрычніка па 1 лістапада супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы будуць дапамагаць латвійскім калегам маніторыць латвійска-беларускую мяжу, гаворыцца ў заяве латвійскай Дзяржаўнай памежнай службы. Палякі нададуць Латвіі "тэарэтычную і практычную падтрымку ў галіне памежнага кантролю" і падзеляцца досведам. Сёлета ў межах двухбаковага супрацоўніцтва прадстаўнікі фінскай, эстонскай і літоўскай памежных служб таксама аказвалі падтрымку латвійскім памежнікам. Рэпартаж @euroradio з Даўгаўпілса — горада, на які можа пакласці вока Пуцін: https://euroradio.fm/ci-mozha-u-latvii-pautarycca-danbas-repartazh
-
edited
У Польшчы арыштаваныя 11 беларускіх спартсменаў, якія прыехалі ў Бельска-Бялу на турнір па каратэ. Іх чакае высылка. Прычына — у турыстычных шэнгенах, выдадзеных іншымі краінамі. Як мяркуюць арганізатары, спартсмены мелі намер удзельнічаць у спаборніцтвах, таму мусілі атрымаць адмысловыя пад спаборніцтва візы. Агулам, як піша Gazeta Wyborcza, Чэмпіянат свету па каратэ для юніёраў выклікаў спрэчкі яшчэ да пачатку баёў. Расійская прапаганда абвінаваціла Польшчу ў блакаванні ўдзелу расійскіх спартсменаў. Паведамлялася, што яны збіраліся ўдзельнічаць у спаборніцтвах у нейтральным статусе, аднак Польшча нібыта рабіла ўсё, каб расіяне на турнір не прыехалі. У сваю чаргу польскі бок сцвярджае, што ніводны расійскі спартсмен на турнір так і не зарэгістраваўся. Апроч беларускіх каратыстаў затрыманыя і іх расійскія калегі.
-
Што стаіць за фліртам Трампа з Пуціным і ці падабаецца гэта яго выбаршчыкам? Эфір Калі рашэнне Трампа распачаць перамовы і гандаль з Лукашэнкам тлумачылася жаданнем выцягнуць з-за кратаў палітвязняў і “паспрабаваць хаця б крыху, але адцягнуць Беларусь ад Расіі”, то рашэнне набываць расійскі дызель шакіравала амаль усіх. І словы пра неабходнасць даць амерыканскім аўтаўладальнікам таннае паліва (як фермерам — танныя беларускія калійныя ўгнаенні) не вытрымлівалі ніякай крытыкі. Што стаіць за “прарасійскімі” рашэннямі Трампа і ці дапаможа яму гэта выйграць выбары? Пра гэта ды іншае размаўляем з доктаркай навук, прафесаркай паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццянай Кулакевіч. https://www.youtube.com/watch?v=n87pMOTIf0k
-
Балістыка з Беларусі: пра новыя пагрозы і “народнае апалчэнне” Лукашэнкі — эфір Днямі Лукашэнка інспектаваў атрады самаабароны ў сельсаветах Віцебскай вобласці і разважаў пра будучыню расійска-ўкраінскай вайны. Не забыўся даць некалькі парад Трампу і паздзекавацца з НАТА. Гэта адбывалася ў час, калі чарговыя расійскія БПЛА заляталі ў неба Беларусі. Да якой вайны рыхтуе Лукашэнка беларусаў і ці ёсць у беларусаў шанец гэтай вайны пазбегнуць? Напытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка. https://www.youtube.com/watch?v=9VjIoc99tyg
-
Ці атрымаецца ў “Яндэкса” схавацца ў Беларусі ад украінскіх БПЛА? Эфір Украінскія ўдары па “Яндэксе” прымусілі кіраўніцтва расійскай кампаніі задумацца пра перанос сваіх дата-цэнтраў за мяжу. Як варыянт — у Беларусь. Такія ж думкі, выглядае на тое, ёсць і ў кампаніях, якія займаюцца распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту. Дык ці абароніць Беларусь расійскі “Яндэкс”? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук. https://www.youtube.com/watch?v=wGUF5v3BF9E
-
edited
У 2020 годзе беларускі былі яркімі і смелымі, і гэта дорага ім каштавала. Сёння дзяржава прапануе сацкантракт, у якім не вядзецца размовы пра жаночае лідарства. Згодна кантракту, жанчына — гэта выключна маці, але з даволі абмежаванымі правамі. Чым жывуць, на што спадзяюцца і за што змагаюцца сучасныя беларускія жанчыны? Абмяркоўваем у сумесным праекце Банка ідэй і Еўрарадыё “Беларусь 2030” з гендарнай даследчыцай, аўтаркай “Сучаснай энцыклапедыі для дзяўчынак”, вядучай “Обычного утра” Марынай Ментусавай. https://www.youtube.com/watch?v=1jSYmwCs2wI
-
edited
Трамп не можа прызнаць, што сам стварыў высокія цэны на бензін у свеце, што да гэтага прывяла яго непрадуманая вайна з Іранам. І вінавацячы ў праблемах Украіну ён рыхтуе глебу да таго, што будзе пасля прамежкавых выбараў у Кангрэс 3 лістапада, мяркуе палітычны аналітык Арцём Шрайбман. Усе апытанні паказваюць, што Трамп злівае выбары. Розніца толькі ў тым, наколькі разгромным будзе гэтае паражэнне []. Я кажу пра тое, што потым Трампу спатрэбіцца на некага павесіць віну. Ён не зможа сказаць: “Ведаеце, вы мне паказалі, што я ўсё ж аблажаўся з Іранам” — хаця ўсе разумеюць, што ён аблажаўся з Іранам, нават яго прыхільнікі. І ён нават не зможа павесіць гэта на Іран, бо сам давёў Іран да такога стану, калі той блакуе праліў. І атрымліваецца, што адзіны і зручны бок, на які можна будзе гэта павесіць, — Украіна. Калі такое абвінавачванне прагучыць, вярнуцца да статус-кво і падтрымкі Украіны будзе складана. Падрабязней: https://www.youtube.com/watch?v=LYCWtms0mts&t=1864s
-
Трамп зноў прайграе ў апытаннях. Амерыканцы кажуць, што нічога не могуць сабе дазволіць За месяц да прамежкавых выбараў у Кангрэс рэйтынг амерыканскага прэзідэнта і агулам рэспубліканцаў катастрафічна падае. Даследванне для ABC News і Washington Post кампаніяй Ipsos паказвае, што падтрымка складае ўсяго 33%. Больш за палову апытаных (52%) “катэгарычна” не ўхваляюць прэзідэнта. Дэмакраты маюць перавагу над рэспубліканцамі на 8 працэнтных пунктаў: 52% рэспандэнтаў падтрымліваюць кандыдата ад дэмакратаў, 44% — кандыдата ад рэспубліканцаў. У ліпені гэтая розніца складала 3 працэнтныя пункты. Амерыканцы незадаволеныя агульнай сітуацыяй у краіне. 72% рэспандэнтаў лічаць, што краіна рухаецца ў няправільным кірунку, і толькі 26% падтрымліваюць абраны курс. Большасць амерыканцаў называюць эканамічную сітуацыю ў краіне дрэннай. Жыхары ЗША сцвярджаюць, што не могуць дазволіць сабе нармальнае медыцынскае абслугоўванне і паліва. Большасць апісвае кожную катэгорыю хатніх пакупак як “недаступную”.
- Older posts