Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Засталося роўна два тыдні да прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША. Што цяпер дэманструюць апытанні і "рынкі прагнозаў"? Партал RacetoWH на падставе агрэгаваных даных дае дэмакратам 88,3% на атрыманне большасці ў Палаце прадстаўнікоў. А шанец атрымаць большасць і ў Сенаце — у 72,9%. Інстытут колькасных сацыяльных навук Гарварда дае яшчэ больш пазітыўны для дэмакратаў прагноз: 94% на большасць у Палаце і 72% — у Сенаце. Падобную ацэнку дае і вядомы дата-аналітык Нэйт Сілвер. Цяпер гаворка ідзе нават пра тое, што ў штаце Канзас упершыню з 1939 года можа быць сенатар-дэмакрат. Але варта памятаць, што апытанні не адлюстроўваюць рэчаіснасць цалкам. Напрыклад, яны ў асноўным прагназавалі перамогу дэмакраткі Камалы Харыс на выбарах прэзідэнта ў 2024. З іншага боку, падчас выбараў у Кангрэс звычайна даныя сацыёлагаў больш дакладныя.

Views over time

05001K1.5K20 Oct 15:0811 Nov 21:341.4K20 Oct 15:08: 0 views11 Nov 21:34: 1,350 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Oct 2026, 15:080
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.