Памёр стваральнік найбуйнейшай анлайн-суполкі беларусаў за мяжой Ян Памедор Рэуцкі (сапраўднае імя — Сяргей Пархаць). Ён быў адным з аўтараў "Музыкальнай газеты". У Польшчу пераехаў у 2012 годзе і стварыў папулярную суполку "Беларусы ў Варшаве". Яна аб'ядноўвае 28 тысяч чалавек. Праз гэтую суполку беларусы ў Польшчы знаёмяцца, абмяркоўваюць вострыя тэмы, шукаюць дапамогу і робяць інтэграцыю ў новай краіне лягчэйшай адзін для аднаго. У Польшчы Ян Памедор Рэуцкі працаваў барыстам. Яшчэ некалькі дзён таму на сваёй старонцы ў Facebook публікаваў запрашэнне на каву ва ўласную кавярню Temperatura. Яму было 50 гадоў.