"Гэта было прадметна – па тых пытаннях, якія маюць значэнне". На фоне новай эскалацыі ў адносінах з боку Трампа прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагутарыў з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа. "Удзячны за гатоўнасць дапамагчы і ясную пазіцыю. Першае — гэта перахопнікі супраць балістыкі, якія патрэбныя для абароны жыцця. Другое — ранняе апавяшчэнне пра расійскія атакі балістыкай, што з'яўляецца жыццёва важным. Трэцяе — сітуацыя вакол Старлінку/Старшылду, якую [працу сістэмы] трэба аднавіць. Вядома, усё гэта на фоне нашых дыпламатычных намаганняў, каб скончыць гэтую жудасную вайну і пастаянныя забойствы людзей", — паведаміў Зяленскі.