Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 20 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Як удары па Яндэксе ў Расіі ўплываюць на беларускую эканоміку? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=OyJd7TvNf3Y

  2. Украіна масава атакавала Санкт-Пецярбург. Пад удары дронаў трапілі нафтавы тэрмінал, мост і дата-цэнтр "ВКонтакте". Паводле мясцовых уладаў, частка жыхароў паўночнай сталіцы Расіі засталася без электрычнасці.

  3. Як пазабавіць чыноўніка? Пра гэта і не толькі глядзіце на YouTube у праграме "Крынж тыдня": https://youtu.be/V7wRgNLHUE8?is=lsW7nuzcmJTd-3ZR

  4. “Ды каму мы патрэбныя? Бедны, жабрацкі горад”. Ці можа ў Латвіі паўтарыцца Данбас? Рэпартаж @euroradio з Даўгаўпілса — горада, на які мог пакласці вока Пуцін. Чытаць тут: https://euroradio.fm/ci-mozha-u-latvii-pautarycca-danbas-repartazh A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  5. Якімі будуць другая палова восені і зіма ў Беларусі? Кліматолаг даў @euroradio свой прагноз. Дысклэймер: прагнозы надвор'я нашага эксперта на вясну і лета цалкам спраўдзіліся. Таму не прапусціце: https://euroradio.fm/yakimi-buduc-drugaya-palova-voseni-i-zima-u-belarusi-pragnoz-klimatolaga Тут можна прачытаць без VPN

  6. edited

    🖤Як падтрымаць @euroradio? Хаця не, спачатку напэўна трэба вам распавесці, навошта нас падтрымліваць. Еўрарадыё сёлета адзначае сваё 20-годдзе. Чаго толькі ні было за гэты час! Але давайце пагаворым толькі пра апошнія месяцы. ⚫️ Нашыя журналісткі наведалі Даўгаўпілс і Нарву і зрабілі вялікія рэпартажы пра тое, як у гэтых рэгіёнах (не) рыхтуюцца да нападу Расіі. ⚫️ Мы выкрылі беларускага бізнесоўца, які спрабуе сядзець адразу на некалькіх крэслах: і развіваць бізнес у Еўропе, і выконваць падрады ва акупаваным Крыме. ⚫️ Мы даведаліся, што цяпер адбываецца са "справай ЕГУ" — і тымі, каму не пашчасціла ўжо трапіць пад рэпрэсіі. ⚫️ Прааналізавалі вялікі масіў даных, каб зразумець, хто з беларусаў ідзе ваяваць за Расію і дзе яны ў выніку аказваюцца. ⚫️ З верасня запусцілі два крутых (чаго саромецца!) праекты на YouTube — штодзённую праграму "Сэнсы дня" і аналітычнае шоу "І што?". І, вядома, 4-5 жывых эфіраў штодзень, трансляцыя сапраўднага фм-радыё на Беларусь, штодзённые навіны і артыкулы, процьма акаўнтаў на розных пляцоўках і дзясяткі мільёнаў праглядаў на месяц. Больш за 80% нашай аўдыторыі — унутры Беларусі, і для іх заданаціць Еўрарадыё было б небяспечна. А цяпер — як нас падтрымаць. Бо менавіта дзякуючы вам, дарагія гледачы, слухачы і чытачы, мы можам рабіць больш цікавага, важнага і карыснага. 🔘 Падпіска на Patreon. 🔘 Разавы данат ці падпіска на BuyMeaCoffee. 🔘 Спонсарства на YouTube. 🔘 Данат праз PayPal.

  7. Беларускія заводы працягваюць працаваць на склады. Напрыканцы верасня назапасілася 75,1% ад месячнага аб'ёму вытворчасці. Найбольш цяжкая сітуацыя — у апрацоўчай прамысловасці, тут на складах чакаюць свайго часу 86,4% ад месячнага аб'ёму вытворчасці. То бок тэарэтычна неўзабаве заводы могуць месяц не працаваць і гэтага ніхто не замеціць. Акрамя супрацоўнікаў складоў.

  8. Крынж тыдня на @euroradio! У выпуску: міліцыянты атрымалі па шапцы, звяроў у Белавежскай пушчы апранулі ў сілавікоў, а Каранік кідаецца капустай. Глядзіце тут: https://youtu.be/V7wRgNLHUE8

  9. З керамістаў — у АМАП. Як сілавікі вярбуюць моладзь і якімі будуць наступствы? Беларусь ужо знаходзіцца сярод сусветных лідараў па колькасці супрацоўнікаў унутраных спраў на 100 тысяч насельніцтва. Аднак дзяржава працягвае шукаць новыя кадры. Чытаць тут: https://euroradio.fm/z-keramistau-u-amap-yak-silaviki-vyarbuyuc-moladz-i-yakimi-buduc-nastupstvy A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  10. Беларускія ўлады за 5 гадоў павялічылі абаронны бюджэт на 186%. А на ўнутраныя войскі МУС — увогуле ў 3.5 разы. Цікавы факт: нягледзячы на тое, што ўлады асабліва занепакоіліся дэмаграфічнай сітуацыяй у Беларусі, па артыкуле "дапамога сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" за пяць гадоў сума фінансавання зменшылася амаль на 26%. Падрабязней: https://euroradio.fm/belaruskiya-ulady-za-5-gadou-pavyalichyli-abaronny-byudzhet-na-186 Тут можна прачытаць без VPN

  11. 🔴 Беларускі ўбачылі, што ў Лукашэнкі можна выпрасіць кватэру — і завалілі яго просьбамі. Цяпер ён і сам не рады, што паабяцаў дапамагаць шматдзетным сем'ям! Журналіст Анджэй Пачобут ізноў збіраецца ў Беларусь — але ці зможа займацца там журналістыкай? Прапагандысты пахваліліся, што здабылі бюджэт "Нашай Нівы" — але насамрэч проста спампавалі яго з сайта літоўскай падатковай. Ну і колькі там? Пра ўсё гэта ў "Клубе галоўных рэдактараў" расказваюць галоўрэд Belarus Tomorrow Павел Свярдлоў, рэдактар БРЦ Ігар Кулей і старшы аналітык MediaIQ Паўлюк Быкоўскі. Глядзіце тут: https://youtu.be/F82UU0YaUTU

  12. Расія хоча размясціць у Беларусі балістычныя ракеты для ўдараў па заходніх абласцях Украіны. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі, піша @hromadske_ua. Прэзідэнт Украіны заявіў, што гэта будзе азначаць прамое ўцягванне Беларусі ў вайну. Ён таксама нагадаў, што РФ ужо выкарыстоўвае размешчаныя на беларускай тэрыторыі рэтранслятары, якія дапамагаюць дронам пранікаць углыб Украіны.

  13. “Ды каму мы патрэбныя? Бедны, жабрацкі горад”. Ці можа ў Латвіі паўтарыцца Данбас? Рэпартаж @euroradio з Даўгаўпілса — пераважна рускамоўнага горада Латвіі, які знаходзіцца прыблізна ў 30 кіламетрах ад беларускай мяжы. Чытаць тут: https://euroradio.fm/ci-mozha-u-latvii-pautarycca-danbas-repartazh A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  14. +4

    У гэты дзень. 17 кастрычніка 1999 у Мінску прайшоў "Марш свабоды". Беларусы выйшлі супраць Лукашэнкі і так званай Саюзнай дзяржавы.

  15. Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі "Вівальдзі" — контрнаступе ў раёне Славянска і Краматорска. На іх рахунку — больш за сотню забітых і каля 20 палонных расійскіх вайскоўцаў. Як распавёў былы палітвязень Кім Самусенка, беларускія добраахвотнікі, найперш ваяры БДК, працавалі каля Рэдкадубу, Новага, Ліпавага, Кацярынаўкі і Зялёнай Даліны, а таксама Калодзезяў, Іванаўкі і Новалюбаўкі, Сярод забітых праціўнікаў быў апазнаны беларус Раман Кандраценка, якога праз паблікі пачалі шукаць родныя яшчэ ў верасні 2025-га. Падчас аперацыі адзін з беларускіх ваяроў атрымаў сур'ёзнае параненне — цяпер ідзе збор на яго рэабілітацыю.

  16. "Уявіце, што я ў бюлетэні". Трамп удзельнічае ў серыі мітынгаў у спробе дапамагчы рэспубліканцам на выбарах у Кангрэс. Але гэта можа наадварот перашкаджаць "чырвоным" кандыдатам. За апошні тыдзень прэзідэнт ЗША наведаў мітынгі ў Агая, Арызоне, Кентукі, Джорджыі, Паўночнай і Паўднёвай Караліне і на Алясцы. Усе мерапрыемствы праводзіліся ў падтрымку рэспубліканскіх кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ці Сенат. "Мы атрымліваем на 49% больш галасоў, калі я ўдзельнічаю ў галасаванні. Калі мяне няма ў галасаванні, я думаю, гэта камплімент, але людзі прыходзяць [галасаваць] не так часта... Так што ўявіце, што я ўдзельнічаю ў галасаванні", — сказаў ён на адным з мітынгаў. Згодна з данымі апытання прарэспубліканскага канала Fox, рэйтынг ухвалення Трампа цяпер складае 36%. Сярод дэмакратаў яго не ўхваляюць 98% выбаршчыкаў, сярод рэспубліканцаў — 22%. Але галоўнае — рэйтынг ухвалення сярод незалежных выбаршчыкаў — тут Трампам задаволеныя толькі 22%. Таму для часткі рэспубліканскіх кандыдатаў такія яго словы могуць быць не на карысць. Згодна з агрэгаваным прагнозам на партале RaceToWH, на сёння дэмакраты маюць 88,5% верагоднасці атрымаць большасць у Палаце прадстаўнікоў і 72,4% — у Сенаце. Пры гэтым рэйтынг Дэмпартыі таксама вельмі нізкі, але ёй дапамагае гістарычна нізкая папулярнасць Трампа.

  17. Як удары Украіны па датацэнтрам "Яндэкса" могуць паўплываць на эканоміку Беларусі? Сваім меркаваннем у эфіры @euroradio падзяліўся эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі. Глядзіце стрым цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=orgoe7VrIv8

  18. Уладзімір Зяленскі заявіў пра адзін з найбуйнейшых нападаў на энергасістэму Украіны. Больш за 15 крытычна важных аб'ектаў па вытворчасці і перадачы электраэнергіі былі атакаваныя ў розных рэгіёнах краіны. "Расіяне пашырылі маштабы сваёй антыэнергетычнай аперацыі і спрабуюць максімальна знясіліць нашы рэзервы і магчымасці для рамонту. Толькі за перыяд з 19:00 учора да 7:00 сёння супраць нашага энергетычнага сектара, нашых гарадоў і нашых супольнасцяў было выкарыстана больш за 320 рэактыўных і бензінавых "Шахедаў", а таксама боепрыпасаў тыпу "Ланцэт", крылатых і балістычных ракет. І хоць нашы воіны збіваюць значную колькасць гэтых сродкаў паражэння, сам маштаб і бесперапыннасць расійскіх удараў, асабліва па нашым энергетычным сектары, на жаль, маюць сур’ёзныя наступствы", — напісаў прэзідэнт Украіны. Таксама Зяленскі звярнуў увагу на закон Ліндсі Грэма, па якім Трамп увёў і адразу ж адмяніў дадатковыя санкцыі супраць Расіі. "У той час, калі расіяне ажыццявілі такую масіраваную атаку на наш энергетычны сектар, у ЗША, на жаль, было прынята рашэнне цалкам праігнараваць закон Грэма, які павінен быў аказаць сапраўды эфектыўны ціск на Расію, каб пакласці канец гэтай вайне. Гэты закон мог бы вельмі дапамагчы — і ўсё яшчэ можа! Але ён павінен сапраўды працаваць, і кожны голас у яго падтрымку мае значэнне. […] Адмена амерыканскіх санкцый, паслабленне ціску на агрэсара, фінансавыя ўзнагароды для Пуціна — усё гэта толькі заахвочвае яго працягваць атакі. Мы не павінны саступаць. Мы павінны працягваць спробы спыніць вайну. Спыніць яе, а не даваць Пуціну ўсе падставы працягваць яе бясконца".

  19. Так выглядае новы ўказ Лукашэнкі пра адзін з інвестыцыйных праектаў. Большая частка — "для службовага выкарыстання". Тлумачэнне можа быць у тым, што гаворка ідзе пра прадпрыемства, звязанае з адным з "гаманцоў" Лукашэнкі — Мікалаем Вараб'ём. Тым жа, каму днямі паабяцалі аддаць частку Верхнядзвінскага раёна. ⚫️ У "гаманца Лукашэнкі" знайшлі новы бізнес з мільярднай выручкай

  20. Older posts