Расія хоча размясціць у Беларусі балістычныя ракеты для ўдараў па заходніх абласцях Украіны. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі, піша @hromadske_ua. Прэзідэнт Украіны заявіў, што гэта будзе азначаць прамое ўцягванне Беларусі ў вайну. Ён таксама нагадаў, што РФ ужо выкарыстоўвае размешчаныя на беларускай тэрыторыі рэтранслятары, якія дапамагаюць дронам пранікаць углыб Украіны.