Беларускія заводы працягваюць працаваць на склады. Напрыканцы верасня назапасілася 75,1% ад месячнага аб'ёму вытворчасці. Найбольш цяжкая сітуацыя — у апрацоўчай прамысловасці, тут на складах чакаюць свайго часу 86,4% ад месячнага аб'ёму вытворчасці. То бок тэарэтычна неўзабаве заводы могуць месяц не працаваць і гэтага ніхто не замеціць. Акрамя супрацоўнікаў складоў.