🔴 Беларускі ўбачылі, што ў Лукашэнкі можна выпрасіць кватэру — і завалілі яго просьбамі. Цяпер ён і сам не рады, што паабяцаў дапамагаць шматдзетным сем'ям! Журналіст Анджэй Пачобут ізноў збіраецца ў Беларусь — але ці зможа займацца там журналістыкай? Прапагандысты пахваліліся, што здабылі бюджэт "Нашай Нівы" — але насамрэч проста спампавалі яго з сайта літоўскай падатковай. Ну і колькі там? Пра ўсё гэта ў "Клубе галоўных рэдактараў" расказваюць галоўрэд Belarus Tomorrow Павел Свярдлоў, рэдактар БРЦ Ігар Кулей і старшы аналітык MediaIQ Паўлюк Быкоўскі. Глядзіце тут: https://youtu.be/F82UU0YaUTU