Уладзімір Зяленскі заявіў пра адзін з найбуйнейшых нападаў на энергасістэму Украіны. Больш за 15 крытычна важных аб'ектаў па вытворчасці і перадачы электраэнергіі былі атакаваныя ў розных рэгіёнах краіны. "Расіяне пашырылі маштабы сваёй антыэнергетычнай аперацыі і спрабуюць максімальна знясіліць нашы рэзервы і магчымасці для рамонту. Толькі за перыяд з 19:00 учора да 7:00 сёння супраць нашага энергетычнага сектара, нашых гарадоў і нашых супольнасцяў было выкарыстана больш за 320 рэактыўных і бензінавых "Шахедаў", а таксама боепрыпасаў тыпу "Ланцэт", крылатых і балістычных ракет. І хоць нашы воіны збіваюць значную колькасць гэтых сродкаў паражэння, сам маштаб і бесперапыннасць расійскіх удараў, асабліва па нашым энергетычным сектары, на жаль, маюць сур’ёзныя наступствы", — напісаў прэзідэнт Украіны. Таксама Зяленскі звярнуў увагу на закон Ліндсі Грэма, па якім Трамп увёў і адразу ж адмяніў дадатковыя санкцыі супраць Расіі. "У той час, калі расіяне ажыццявілі такую масіраваную атаку на наш энергетычны сектар, у ЗША, на жаль, было прынята рашэнне цалкам праігнараваць закон Грэма, які павінен быў аказаць сапраўды эфектыўны ціск на Расію, каб пакласці канец гэтай вайне. Гэты закон мог бы вельмі дапамагчы — і ўсё яшчэ можа! Але ён павінен сапраўды працаваць, і кожны голас у яго падтрымку мае значэнне. […] Адмена амерыканскіх санкцый, паслабленне ціску на агрэсара, фінансавыя ўзнагароды для Пуціна — усё гэта толькі заахвочвае яго працягваць атакі. Мы не павінны саступаць. Мы павінны працягваць спробы спыніць вайну. Спыніць яе, а не даваць Пуціну ўсе падставы працягваць яе бясконца".
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Subscribers
8.4K
−10 24h
Reach per post (ERR)
16.9%1.4K avg views
Posting
22.5/day
last 12 minutes ago
Reactions per 1K views
18.4
👍 ❤ 🤬
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 17 Oct 2026, 09:46 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:34 | 1.3K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.