У Казахстане ўводзяць новыя правілы ўезду для грамадзян Беларусі, Расіі, ЗША і ЕС. Ужо ад 1 ліпеня 2027 года ім будзе патрэбны электронны дазвол. Адпаведную пастанову ўрад краіны прыняў 10 кастрычніка. Без электроннага дазволу ва ўездзе будзе адмоўлена. Заяўку неабходна будзе падаваць на анлайн-партале QazETA не пазней чым за 72 гадзіны да ўезду. Дазвол будзе выдавацца бясплатна на 180 дзён.