Лукашэнка загадаў развіваць народнае апалчэнне, а грамадзянскі шлюб абвясцілі пагрозай нацыянальнай бяспецы Беларусі. Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі з Аляксандрам Кныровічам Наведваючы Віцебшчыну, Лукашэнка загадаў развіваць народнае апалчэнне. "Каб у кожным сельсавеце ў нас было народнае апалчэнне. Гэта ядро", — кажа ён. І дадае, што мужык мусіць "хаця б страляць: з аўтамата, пісталета, кулямёта". Вось толькі права на валоданне агнястрэльнай зброяй улады лібералізаваць не спяшаюцца... Усё гэта адбывалася ў Верхнядзвінскім раёне, які мы да 2030 года мусім "не пазнаць — у добрым сэнсе". Гэтыя шчыраванні, а таксама пра свавольствы Трампа і іншыя важныя тэмы і падзеі абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам: https://www.youtube.com/watch?v=-ZxLMLuqMmY