Беларусам з пратэрмінаваным пашпартам дазволяць падаўжаць ДНЖ у Ірландыі. Але ёсць умова — растлумачыць, чаму яны не могуць атрымаць новы на радзіме. Пра гэта піша выданне @zerkalo_io са спасылкай на адказ ірландскага міністра юстыцыі Колма Брофі. Раней аналагічныя рашэнні прынялі Іспанія, Швецыя і Данія.