Падлетак учыніў страляніну ў пачатковай школе ў ЗША. Загінулі трое вучняў і настаўнік, а самога 16-гадовага нападніка застрэліў мясцовы жыхар. Масавы шутынг здарыўся ў школе "Сілвер-Рэйл" у горадзе Бэнд штата Арэгон. Уваходныя дзверы былі зачыненыя, таму нападнік спярша страляў у замок, і так трапіў у будынак. Паліцыі пакуль невядома, ці быў ён звязаны з гэтай школай. Акрамя чатырох ахвяраў, пацярпела сямігадовае дзіця. Яно цяпер у лякарні.