Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 33 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Беларускаму добраахвотніку патрэбная вашая дапамога. Ваяр БДК падчас бою страціў канечнасць. Аднаўленне і рэабілітацыя каштуюць грошай — таму пабрацімы і валанцёры распачалі збор: https://send.monobank.ua/jar/79rYJ3WPMV

  2. Расія атакавала Запарожжа авіяцыйнымі бомбамі. Загінула не менш за 15 чалавек, піша @hromadske_ua. "Сёння Расія падзякавала за зняцце санкцый на экспарт дызеля, скінуўшы пяць КАБаў на жылыя дамы ў Запарожжы", — пракаментаваў чарговую атаку ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

  3. У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым тыдні абвясцілі лаўрэатаў сёлетняй прэміі. У XXI стагоддзі адразу двое беларусаў былі ўганараваныя ўзнагародай: пісьменніца Святлана Алексіевіч (2015) і праваабаронца Алесь Бяляцкі (2022). Але сярод лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі розных гадоў былі і іншыя ўраджэнцы Беларусі. Расказваем пра іх! https://euroradio.fm/u-kago-z-laureatau-nobeleuskay-premii-byli-belaruskiya-karani Чытаць тут без VPN

  4. Узламаная база зваротаў "Обращения.бел", даныя з сайту знайшліся ў папулярным тэлеграм-боце па "прабіву" людзей, піша @zerkalo_io. Дзяржаўны сэрвіс нічога не паведамляў пра ўзлом. Толькі пасля публікацыі ў медыя сайт перастаў адкрывацца. У сэрвісе зарэгістраваныя больш за 413 тысяч фізічных асобаў і 19 тысяч дзяржаўных органаў і ўстаноў.

  5. 221,7 млн рублёў накіруюць з бюджэту ў 2027 годзе на рэспубліканскія дзяржСМІ. Найбольшая частка — 177,7 млн — пойдзе на тэлебачанне. Вялікая колькасць дзяржаўных выданняў фінансуецца не з рэспубліканскага бюджэту, а мясцовымі ўладамі. Плюс — спонсарства асобных праектаў дзяржаўнымі прадпрыемствамі і г.д. То бок фактычна машына прапаганды абыходзіцца ў куды большую суму.

  6. Лядовыя палацы па ўсёй Беларусі абышліся бюджэту ў 1,1 млрд долараў. І ніводны дагэтуль не акупіў сябе. Акрамя таго, пераважная большасць лядовых палацаў не зарабляе на ўласнае ўтрыманне. Падрабязней пра гэта распавядае аглядальнік Андрэй Махоўскі ў праграме "(не)стабільнасць): https://www.youtube.com/watch?v=dlJZXdJgS2s

  7. edited

    ЗША прыпынілі санкцыі на расійскі дызель — аднак гэта не дапаможа знізіць кошты паліва. Адзінае, што па сутнасці дае гэты крок Дональду Трампу — магчымасць напісаць пераможны пост у сацсетках. "Расія неадкладна паставіць больш за 300 000 тон дызельнага паліва на амерыканскі і сусветны рынак, яшчэ 500 000 тон на працягу лістапада і 1 000 000 тон адразу пасля гэтага", — паведаміў амерыканскі прэзідэнт пасля перамоў з Пуціным. Як кажуць апытаныя The Washington Post аналітыкі, гэтыя лічбы ўяўляюць сабой невялікую частку штодзённага ўжывання і, калі ўплыў на цэны і будзе, дык нязначны. У сярэднім ЗША патрэбныя каля 400 тысяч тон транспартнага дызелю ў суткі. Навошта тады Трампу такія дамоўленасці? Усё выглядае простым: менш чым праз месяц у ЗША пройдуць прамежкавыя выбары ў Кангрэс. Сёння на Polymarket даюць 89% за тое, што Палату прадстаўнікоў забяруць дэмакраты, шансы рэспубліканцаў страціць яшчэ і Сенат ацэньваюцца ў 58%. Галоўнае, што выклікае незадаволенасць выбаршчыкаў — цэны, знешняя палітыка і міграцыйная палітыка. А рэйтынг ухвалення самога Трампа ў апошнім апытанні Pew Research знізіўся да 30%.

  8. Правакацыя на мяжы, па 5 новых "экстрэмістаў" у дзень і гісторыі беларусак пра гвалт. Гэта "Сэнсы дня" на @euroradio — пра галоўнае цягам усяго 7 хвілін. https://www.youtube.com/watch?v=Dex4rAomDSM

  9. Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 9 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:04 Ці здабудзе Лукашэнка буйны кантракт з Туркменістанам? 11:14 Навіны спорту 13:56 Чаму Ціханоўскі сварыцца з медыя? 22:04 Навіны шоў-бізу 25:17 I am Jane Doe. Чаму жанчыны дзесяцігоддзямі баяцца расказаць пра гвалт над сабой "Сэнсы дня": глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтай пятніцы

  10. Вайна, развязаная Расіяй ва Украіне, літаральна дала беларускім прадпрыемствам шанс на другое жыццё. Раптам знайшліся грошы на тое, каб замяніць сучаснымі станкамі састарэлае абсталяванне, на якім там працавалі яшчэ з 1970-х. І вырабляць на іх прадукцыю, якая вельмі дапамагае расійскай вайсковай прамысловасці. Санкцыі былі ўведзеныя, каб зашкодзіць гэтаму. Але, на жаль, не заўжды яны працавалі так, як трэба, і некаторыя пастаўкі спыніць не атрымалася, кажа прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар. Цалкам сённяшні стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=x8Ap3629zms

  11. Беларуска нечакана трапіла ў непрыемную сітуацыю на мяжы. Аказалася, што ў яе пашпарце былі няправільна пранумераваныя старонкі. Жанчына атрымала пашпарт год таму і не здагадвалася пра гэты рэдкі дэфект. Падчас некалькіх замежных паездак ніякіх праблем у яе не ўзнікла. "Але гэтым разам памежніца трапілася пільнай. У выніку: мінус пяць гадоў жыцця праз стрэс і 30 хвілінаў чакання, пакуль правяралі, — расказвае яна. — А па вяртанні ў Мінск пашпарт неабходна замяніць. Выснова: атрымліваючы пашпарт, праглядайце, ці правільна пранумараваны старонкі!"

  12. — Колькі такімі тэмпамі спатрэбіцца генпракурору, каб цалкам выкараніць злачыннасць у Беларусі? — Шэсць гадоў. — Правільна. У мяне цяпер толькі адно пытанне: дзе ж ён быў раней? Блогер Аляксандр Кныровіч і рэдактар @euroradio Павел Свярдлоў абмяркоўваюць лічбы, якія генпракурор Беларусі Дзмітрый Гара агучыў нядаўна ў беларускім парламенце. І прыходзяць да цікавых высноваў. Цалкам свежы стрым з Кныровічам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=CvHSYt-harI

  13. Еўрарадыё публікуе фрагменты кніг з шорт-ліста літаратурнай прэміі імя Гедройця. Усяго ў ім шэсць назваў, але асобы дваіх аўтараў не раскрываюцца. Таму ўсяго фрагментаў будзе чатыры. Сёння чытайце "Пентаквантар" Арцёма Шуканава: https://euroradio.fm/euraradyyo-publikue-fragmenty-knig-z-short-lista-premii-gedroycya-chytayce-pentakvatar Спасылка, якая працуе без VPN

  14. edited

    Калі цяпер што-небудзь здарыцца з журналістамі "Нашай Нівы" ці з Аляксандрам Класкоўскім, рэдакцыя якога ўчора атрымала ліст з пагрозамі, — што падумаюць людзі пра тое, хто за гэтым стаіць? У палітычнага аглядальніка Юрыя Дракахруста ёсць адказ на гэтае пытанне. "Натуральна, ён не хацеў гэтага і не хоча. Але так складзецца. А людзі ў будынку КДБ у Мінску будуць паціраць рукі". Цалкам свежы стрым з Дракахрустам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=3LSZIGgjzFU

  15. edited

    У М'янме пяць чалавек асуджаныя за выкраданне 26-гадовай беларускі Веры Краўцовай. Прысуды — па 21 годзе зняволення і катаржныя працы, піша мясцовае медыя Your Link MM. Акрамя таго, выдадзеныя ордэры на арышт пяці грамадзянаў М'янмы і Таджыкістана, якія маюць дачыненне да перапраўкі беларускі. Але падрабязнасці расследавання, у тым ліку абставіны затрымання абвінавачаных, не раскрываюцца. У верасні 2025 года Вера Краўцова адправілася ў Тайланд на працу мадэллю. 20 верасня дзяўчына вылецела з Бангкока ў Янгон. Апошні раз яна выходзіла на сувязь са сваякамі 4-га кастрычніка. Неўзабаве з'явілася інфармацыя, што Краўцову маглі вывезці ў махлярскі цэнтр у М'янме, дзе яе прымушалі ашукваць людзей на сайтах знаёмстваў. Пазней з'явіліся сцвярджэнні, што дзяўчыну забілі, яе органы прадалі, а цела крэміравалі.

  16. 160 чалавек з 20 краінаў. Віктар Бабарыка расказаў, як развіваецца яго ініцыятыва Belarus Network. У верасні стваральнікі сеткі пачалі афлайн-сустрэчы: першая прайшла ў Варшаве, другая — ва Уроцлаве: https://euroradio.fm/babaryka-raskazau-yak-razvivaecca-yago-inicyyatyva-belarus-network Спасылка, якая працуе без VPN

  17. Ozon удвая павялічыў свае складскія плошчы ў Беларусі. Расійскі маркетплэйс адкрыў два новыя сартавальныя цэнтры агульнай плошчай 38,1 тысячы квадратных метраў. Адзін з іх месціцца ў Балбасаве Аршанскага раёна, другі — у Мінску, у вытворча-складскім комплексе на вуліцы Гарэцкага. Павялічвае сваю прысутнасць у Беларусі і Wildberries. Кампанія дабудоўвае буйны лагістычны цэнтр (140 тысяч кв. м) у індустрыяльным парку "Вялікі Камень" пад Мінскам і ўжо вядзе набор персаналу. Гэты маркетплейс пачаў будаваць яшчэ адзін склад, плошча якога можа перавысіць 200 тысяч кв. м. Абедзьве кампаніі сталі пашыраць свае плошчы па-за тэрыторыяй Расіі пасля паспяховых атак украінскіх беспілотнікаў па расійскіх складах.

  18. Беларускі дальнабой трапіў у спіс непажаданых замежнікаў у Польшчы, але не ведаў пра гэта. Каб вярнуцца да працы, ён нават пісаў прэзідэнту. Але сітуацыя вырашылася па-іншаму. Пакуль працавала бюракратыя — скончыўся тэрмін забароны на ўезд у Шэнгенскую зону: https://euroradio.fm/belaruski-dalnaboy-trapiu-u-spis-nepazhadanykh-zamezhnikau-u-polshchy-ale-ne-vedau-pra-geta Спасылка, якая працуе без VPN

  19. У бліжэйшыя месяцы Расія праверыць гатовасць НАТА да дзеянняў у адказ. Пра гэта выданню The Guardian заявілі тры кіраўнікі еўрапейскіх разведвальных службаў. Усе яны лічаць, што дыверсіі ў еўрапейскіх краінах стануць больш частымі. Дык як Еўрасаюз рыхтуецца адказваць? Ці гатовы ён да супрацьстаяння з Расіяй? Пра гэта ў нашым відэа: https://youtu.be/Tl93zqrud_4

  20. Украіна атакавала яшчэ адзін дата-цэнтр "Яндэкса". Цяпер — у расійскім горадзе Калуга. У выніку некалькі модуляў дата-цэнтра былі цалкам выведзеныя з ладу. Частка сэрвісаў "Яндэкса" працуе з перабоямі: https://euroradio.fm/ukraina-atakavala-yashche-adzin-data-centr-yandeksa Спасылка, якая працуе без VPN

  21. Older posts