Узламаная база зваротаў "Обращения.бел", даныя з сайту знайшліся ў папулярным тэлеграм-боце па "прабіву" людзей, піша @zerkalo_io. Дзяржаўны сэрвіс нічога не паведамляў пра ўзлом. Толькі пасля публікацыі ў медыя сайт перастаў адкрывацца. У сэрвісе зарэгістраваныя больш за 413 тысяч фізічных асобаў і 19 тысяч дзяржаўных органаў і ўстаноў.