221,7 млн рублёў накіруюць з бюджэту ў 2027 годзе на рэспубліканскія дзяржСМІ. Найбольшая частка — 177,7 млн — пойдзе на тэлебачанне. Вялікая колькасць дзяржаўных выданняў фінансуецца не з рэспубліканскага бюджэту, а мясцовымі ўладамі. Плюс — спонсарства асобных праектаў дзяржаўнымі прадпрыемствамі і г.д. То бок фактычна машына прапаганды абыходзіцца ў куды большую суму.