Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 20 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Ozon удвая павялічыў свае складскія плошчы ў Беларусі. Расійскі маркетплэйс адкрыў два новыя сартавальныя цэнтры агульнай плошчай 38,1 тысячы квадратных метраў. Адзін з іх месціцца ў Балбасаве Аршанскага раёна, другі — у Мінску, у вытворча-складскім комплексе на вуліцы Гарэцкага. Павялічвае сваю прысутнасць у Беларусі і Wildberries. Кампанія дабудоўвае буйны лагістычны цэнтр (140 тысяч кв. м) у індустрыяльным парку "Вялікі Камень" пад Мінскам і ўжо вядзе набор персаналу. Гэты маркетплейс пачаў будаваць яшчэ адзін склад, плошча якога можа перавысіць 200 тысяч кв. м. Абедзьве кампаніі сталі пашыраць свае плошчы па-за тэрыторыяй Расіі пасля паспяховых атак украінскіх беспілотнікаў па расійскіх складах.

Views over time

05001K1.5K9 Oct 14:3011 Nov 21:341.5K9 Oct 14:30: 0 views11 Nov 21:34: 1,470 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Oct 2026, 14:300
11 Nov 2026, 21:341.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.