У склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама ўключаныя начальнікі мясцовых упраўленняў КДБ. А таксама прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю. Указ пра гэта апублікаваны 7-га кастрычніка і адразу набыў моц. Раней у склад выканкамаў уключаліся міліцэйскія начальнікі, а таксама "іншыя службовыя асобы па рашэнні старшыні аблвыканкама, Мінгарвыканкама па ўзгадненні з прэзідэнтам". А вось старшыняў гарвыканкамаў абласных цэнтраў згодна з новым указам у аблвыканкамы больш не ўключаюць.