Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 22 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Па заканчэнні паездкі ў ЗША Анджэй Пачобут вернецца да працы ў "Газеце Выборчай". Пакуль не вырашана, у якой канкрэтна якасці, але ён дакладна будзе асвятляць сітуацыю ў Беларусі. Пры гэтым Пачобут не адмаўляецца ад жадання вярнуцца ў Беларусь. Ён не ведае, ці дазволяць беларускія ўлады яму яшчэ раз перасячы мяжу і, калі так, як яны будуць рэагаваць на тое, што ён працуе там як журналіст. З гэтым і звязаная няпэўнасць у яго далейшым статусе, расказала @euroradio крыніца ў "Выборчай". Да канца года Пачобут збіраецца дапісаць кнігу пра досвед, атрыманы за гады зняволення ў Беларусі. Gazeta Wyborcza — буйное польскае выданне, заснаванае ў 1989 годзе на хвалі дэмакратычных пераменаў. Анджэй Пачобут супрацоўнічае з ёю з 2006 года.

Views over time

05001K1.5K7 Oct 06:3011 Nov 21:341.6K7 Oct 06:30: 0 views11 Nov 21:34: 1,560 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 06:300
11 Nov 2026, 21:341.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)