У Гомелі сёлета пачалі больш за 50 палітычна матываваных крымінальных справаў. Гэта ў сярэднім каля шасці новых справаў штомесяц. Пра маштаб рэпрэсій расказаў намеснік пракурора Гомеля Павел Чырыкаў. Паводле яго, большасць справаў пачынаюць праз паведамленні ў сацсетках. Пад крымінальны пераслед можна трапіць нават за перапіску ў закрытых чатах. Чырыкаў прывёў прыклад чатырох сябровак, якіх судзілі за размовы ў створаным імі чаце — у тым ліку за "абразу дзейных кіраўнікоў".