Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 10 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Ад Шагала да Пагоні: як адстаяць і не страціць сваё? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным. https://www.youtube.com/watch?v=faHyU5oy4KM

  2. У Беларусі хапае сумнеўных “святаў”. Аднак “святкаваць” іх трэба! Пра гэта і не толькі глядзіце на YouTube у праграме "Крынж тыдня"!

  3. Медыя крытыкуюць усіх. А хто можа крытыкаваць медыя? Пра гэта і не толькі ў эфіры @euroradio разважае доктарка навук у галіне камунікацыі, даследчыца медыя, улады і гендара Ірына Сідорская. https://www.youtube.com/watch?v=Bd221chm0CE

  4. edited

    «Добрый день, это из КГБ». Такое паведамленне можа атрымаць кожны… Нагадваем тэксты @euroradio, якія могуць быць актуальнымі і карыснымі: 🔴 Што рабіць і не рабіць, калі вам напісалі з КДБ? Парады юрыста і псіхолага 🔴 Перапіска з КДБ. Як спецслужбы выклікаюць на размову беларусаў у эміграцыі 🔴 КДБ — гэта небяспечна? Міхалевіч пра вярбоўку беларусаў і маўчанне за мяжой 🔴 Што трэба абавязкова рабіць, калі вам у Польшчу пішуць з КДБ Беларусі?

  5. Экс-палітвязень расказаў, што яго завербавалі кадэбісты і адправілі ў Польшчу выконваць нейкія заданні. У гэтым Вадзім Пашкоўскі прызнаўся праваабаронцам "Гомельскай Вясны". 23-гадовага жлобінца пакаралі за ўдзел у пратэсных акцыях. Прычым крымінальную справу завялі праз чатыры гады — калі выявілі яго на здымках. Спярша Пашкоўскі адбываў пакаранне на "хіміі" ў Гродне, а потым яго перавялі ў шклоўскую калонію №17.

  6. "Спадар Ціханоўскі прабівае дно за дном". Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі ў праграме @euroradio "Сэнсы дня" пакаментаваў выказванні Сяргея Ціханоўскага пра незалежныя СМІ. Цалкам выпуск тут: https://youtu.be/Qddz9bBgLWE

  7. edited

    Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі): 12:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская 13:00 — гісторык Яўген Красулін 14:00 — палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў 15:00 — выконваючы абавязкі камандзіра спецроты БПЛА “Воля” Ваенна-марскіх сіл Украіны Мікіта Забуга і амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Яраслаў Чарнагор Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  8. Злучаныя Штаты сур'ёзна ставяцца да звестак пра выпадак чумы ў Расіі. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў гутарцы з журналістамі: Мы вельмі сур'ёзна да гэтага ставімся, мы толькі што даведаліся пра гэта. Яны называюць гэта пнеўманіяй. А пнеўманію, ведаеце, некалькі гадоў таму было лягчэй лячыць. Мікробы і бактэрыі сталі непрапарцыйна мацнейшымі. Ён дадаў, што ЗША дапамогуць Расіі, наколькі змогуць.

  9. Сэнсы дня на @euroradio. За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра самыя важныя падзеі 5 кастрычніка. https://youtu.be/Qddz9bBgLWE

  10. edited

    Важныя падзеі і сэнсы пядзелка, 5 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:08 Праз што Польшча пайшла на перамовы з Лукашэнкам? 16:30 Навіны спорту 19:25 Чаму міф пра “якасць савецкай адукацыі” жыў так доўга і што не так з адукацыяй у Беларусі? 27:50 Навіны шоў-бізу 30:50 “Шарлі“ — вось чаго можаце дачакацца: ці ўспрымаць медыям словы Ціханоўскага як пагрозу "Сэнсы дня": глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтага панядзелка

  11. Крэдыты на куплю тавараў у Вайлдбэрыз. У чым небяспека для Беларусі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=GJ8dBH5kHzE

  12. NATO распрацоўвае стратэгію хуткай перамогі ў выпадку нападу Расіі. Яго несакрэтную версію плануюць прадставіць 12 кастрычніка ў Польшчы, піша Bloomberg. У выпадку нападу Альянс плануе спачатку спыніць уварванне на ўсходнім флангу, а пасля атрымання свабоды для манеўру — ударыць па сістэмах камандавання і кіравання праціўніка, каб хутка разграміць расійскія сілы.

  13. 17 000 вакансій для замежнікаў у Беларусі. Ці атрымаецца столькі набраць? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=GJ8dBH5kHzE

  14. З'явілася кароткае відэа са зняволеным віцебскім лекарам Ігарам Пастновым. Яго апублікаваў тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў. Напярэдадні праваабаронцы са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамлялі, што Пастноў памёр у калоніі.

  15. 7 кастрычніка ў Беларусі вырастуць цэны на аўтамабільнае паліва. Як паведамляе прэс-служба дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім", яны павялічацца на 1 капейку. Цэны будуць выглдядаць наступным чынам: АІ-92 — 2,62 руб., АІ-95 — 2,72 руб., АІ-98 — 2,94 руб., дызельнае паліва – 2,72 руб.

  16. Завяршыліся вайсковыя зборы з ваеннаабавязанымі з ліку "нядбайных аграрыяў". Саслаць іх у войска на два месяцы загадаўЛукашэнка, каб пакараць тых, хто кепска працуе падчас жніва. Зборы праходзілі два месяцы. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, 170 чалавек праходзілі зборы на базе 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

  17. Як змяняецца стратэгія ЕС адносна рэжыму Лукашэнкі і ці гатовы краіны Еўрасаюза наладжваць стасункі з Мінскам? На гэтae ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказваюць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч https://www.youtube.com/watch?v=lUnV_4QslUU

  18. Ці спакусіць Лукашэнка Трампа на ўдзел у “азотным праекце”? Гэтae ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця Алісай Рыжычэнка. https://www.youtube.com/watch?v=GJ8dBH5kHzE

  19. Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі стваральнікам оптагенетыкі. Гэта амерыканец Карл Дайсерот і яго нямецкія калегі Петэр Хегэман і Георг Нагель. Оптагенетыка — методыка даследавання працы нервовых клетак, заснаваная на ўкараненні ў іх мембрану спецыяльных іённых каналаў, якія рэагуюць на ўзбуджэнне святлом.

  20. Ці можа прапаганда ў адукацыі сапсаваць цэлае пакаленне? Як ШІ псуе школьнікаў? І чаму такім жывучым аказаўся міф пра "найлепшую ў свеце савецкую адукацыю"? Магчымасці і выклікі для сучаснай адукацыі абмяркоўваем у сумесным праекце Банка ідэй і @euroradio "Беларусь 2030" з сузаснавальніцай адукацыйных праектаў, спікер-коўчам праектаў TEDxUlicaMińska і TEDxMinsk, кансультанткай па пытаннях дзелавых камунікацый Валянцінай Чэкан. https://www.youtube.com/watch?v=99n9PJN6TV8

  21. Older posts