У Мінгандлю загаварылі пра абмежаванне рэкламы анлайн-казіно. Яе хочуць прыбраць з грамадскага транспарту і з прыпынкаў, з вакзалаў, з гандлёвых аб'ектаў, кавярняў, рэстаранаў і нават са шматкватэрных дамоў. Яшчэ адно прапанаванае абмежаванне датычыцца зместу рэкламы. Яе немагчыма будзе размясціць без папярэджання пра тое, што выйгрыш не гарантаваны, а ўдзел у азартных гульнях звязаны з рызыкай страты грошай. Прыкладна так, як на пачках цыгарэт папярэджваюць, што курэнне забівае.