Канада падтрымлівае паглыбленне сувязяў з Еўрасаюзам. Як і прапанову разгледзіць магчымасць стаць першым асацыяваным сябрам арганізацыі, пра гэта заявіў канадскі прэм'ер-міністр Марк Карні ў чацвер у Еўрапарламенце. Выступаючы на наступны дзень пасля новых заяў Трампа, які незадаволены больш цеснай супрацы Канады і ЕС і пагражае новымі тарыфамі, Карні завуалявана раскрытыкаваў цяперашняе кіраўніцтва ЗША. "Я прапаную трэці [геапалітычны] блок не для таго, каб стаць супернікамі вялікіх дзяржаў, толькі з лепшымі манерамі", - сказаў Карні. “Мы не імкнемся да ўлады, каб дамінаваць над іншымі. Наадварот, мы імкнемся да ўстойлівасці, каб ніхто не мог кантраляваць нашы адкрытыя рынкі, ушчамляць наш суверэнітэт, пагражаць тэрытарыяльнай цэласнасці або падрываць нашы свабоды, нашу дэмакратыю, наша вяршэнства закона".