Школьнікам расказваюць пра палітвязняў і знішчэнне беларускіх школ. Толькі не ў сучаснай Беларусі, а "пад панскім гнётам". Падчас адмысловага ўроку да "Дня народнага адзінства" чыноўнікі ад адукацыі зрабілі вялікую прэзентацыю пра падзеі 17 верасня 1939. Вядома, няма ані слова пра пакт Молатава — Рыбентропа. Затое ёсць шмат апісанняў "каланіяльнай палітыкі" — пра Расійскую імперыю ў школах, вядома, ніколі такога не расказваюць. Ну і дадаюць фота, як у Заходняй Беларусі сустракалі Чырвоную Армію. Толькі ёсць нюанс: гэтае фота было зробленае ва ўкраінскім горадзе Роўна.