Беларусы рыхтуюць гульню — сімулятар мінскага трамвая. Ужо хутка праект з'явіцца ў раннім доступе ў Steam. На першым этапе ў гульні Tramensk: Tram Simulator будзе толькі маршрут з Трактарнага да Серабранкі, але потым распрацоўшчыкі абяцаюць дадаць большы выбар. Апдэйтамі пра гульню яны дзеляцца ў Threads. TW: Моцны прыступ настальгіі ў эмігрантаў.