Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. На Усходніх могілках у Мінску адкрылі помнік Аляксандру Мядзведзю. Трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну 16-га верасня магло б споўніцца 88 гадоў. Мядзведзь дамінаваў у барацьбе ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х. Ён нёс савецкі сцяг на адкрыцці Алімпіядй ў Мюнхене ў 1972-м і запаліў Алімпійскую чашу над стадыёнам "Дынама" ў Мінску ў 1980-м. У 2001-м Мядзведзя прызналі лепшым беларускім спартоўцам ХХ стагоддзя. Але ў 2020-м, падчас заціскання вулічных пратэстаў, легендарны спартовец падпісаў адкрыты ліст у падтрымку дзеючых уладаў Беларусі.

  2. Амерыканцы знялі санкцыі з канцэрна, якому Лукашэнка нядаўна даручыш вырабляць выбухоўку і порах. Цяпер у Беларусі такой вытворчасці няма — яе мусяць разам стварыць "Беллесбумпрам" (пра яго і гаворка), "Белнафтахім" і "Беллегпрам". BELPOL будзе сачыць за тым, як з канцэрна будуць здымацца абмежаванні — і ці дазволіць гэта яму актыўней уключыцца ў падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне. Пра гэта ў стрыме @euroradio, прысвечаным вызваленню палітвязняў, расказаў удзельнік ініцыятывы сілавікоў Уладзімір Жыгар. Цалкам наш вялікі стрым глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=4j26fk4IuZA

  3. edited

    Для вызваленых сёння палітвязняў сабрана 25 тысяч еўра. На гэта спатрэбілася крыху менш за шэсць гадзінаў. Гэта значыць, што ў дадатак да іншай дапамогі, кожны вызвалены 16-га верасня атрымае як мінімум па 1 тысячы еўра. Грошы пойдуць на арэнду жылля, медычныя паслугі, аднаўленне дакументаў і іншыя неабходныя выдаткі. Экстраны збор працягваецца тут. Чым больш атрымаецца сабраць — тым большая сума будзе раздзеленая паміж палітвязнямі. Дзякуй усім вялікі за гэтую заўсёдную беларускую салідарнасць!

  4. ЗША выкрылі расійскую шпіёнскую сетку, якая рыхтавала дыверсіі ў Еўропе. І забойствы апазіцыянераў па заданнях расійскіх спецслужбаў. Абвінавачанні выстаўленыя супраць пяці чалавек: https://euroradio.fm/zsha-vykryli-rasiyskuyu-shpiyonskuyu-setku-yakaya-rykhtavala-dyversii-u-europe Спасылка, якая працуе без VPN

  5. У мінскі гандлёвы цэнтр Dana Moll завітаў певень. Не іначай як прыйшоў закупіцца да "Дня народнага адзінства"!

  6. Сын расійскага алігарха Мазепіна зацікавіўся кампаніяй, якую адціснулі ў Wargaming. Былы аўтагоншчык Мікіта Мазепін прыглядаецца да распрацоўшчыка і выдаўца "Леста Гульні". Паводле крыніцы Forbes, угода яшчэ не завершаная, але блізкая да гэтага. Кампанію могуць набыць за 30-35 млрд расійскіх рублёў (гэта 355–415 млн долараў ці 1,09–1,27 млрд беларускіх рублёў). У 2022-м "Леста" занялася распрацоўкай і падтрымкай гульні World of Tanks — бо кампанія Wargaming вырашыла сыйсці з Беларусі і з Расіі. Шмат супрацоўнікаў перайшлі ў новую кампанію, у тым ліку і ў мінскім офісе. Але ў 2025-м расійскія ўлады нацыяналізавалі "Лесту", абвінаваціўшы кіраўнікоў Wargaming у "экстрэмісцкай дзейнасці" і "падтрымцы Узброеных сілаў Украіны". Год таму стала вядома, што пасаду дырэктара "Лесты" заняў Барыс Дабрадзееў. Гэта сын Алега Дабрадзеева, які 25 гадоў кіруе галоўнай прапагандысцкая машынай Расіі — УДТРК. Цяпер жа расійская дзяржава хоча прадаць кампанію. Паводле намміністра фінансаў РФ Аляксея Майсеева, угода можа быць заключаная ў верасні-кастрычніку.

  7. edited

    Джон Коўл спадзяецца прыехаць у Беларусь у наступным месяцы. І што тады Лукашэнка вызваліць яшчэ "сотні чалавек". Так спецпасланнік Трампа адказаў на пытанне Reuters пра свой наступны візіт у Мінск. "Я спадзяюся, што сотні будуць вызваленыя. Я не ведаю. Гэта мая надзея", — сказаў Коўл.

  8. Вызваленая валанцёрка "Вясны" Святлана Якубовіч тэлефануе маці з Вільні: "Мяне тут сустрэлі, толькі шкада, што цябе не магу абняць". Відэа @zerkalo_io

  9. edited

    Першыя словы на волі Людмілы Чэкінай, гендырэктаркі TUT_BY: "Я дагэтуль не паверыла ў рэальнасць таго, што адбываецца. Нават неба іншае... Ехала цяпер у аўтобусе, глядзела на прыгожыя зялёныя палі — яшчэ беларускія на той момант. Глядзела на гэтыя дубы, на гэтых птушак, на гэтае неба... Папраўчая калонія №4 таксама стараецца, там прыгожыя ружы — магчыма, вы пра іх чулі. Але гэта не робіць таго ўражання, якое чалавек адчувае, калі ён вольны. Самае галоўнае цяпер, каб у хуткім часе вызваліліся ўсе нашыя дзўчыны, хлопцы. Быць у няволі вельмі цяжка. Гэта як быць пахаваным жыўцом".

  10. edited

    Дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў расказвае, што перад вызваленнем правёў бяссонную ноч: "Гэта ўсё было вельмі неспадзявана". "Такое адчуванне, што гэты дзень ніколі не скончыцца, але гэта прыемны дзень", — кажа стваральнік Symbal_by Павел Белавус. А медыяменеджар Андрэй Аляксандраў канстатуе: "Пакінуў на радзіме 20 кг вагі".

  11. edited

    Вызваленыя сёння палітвязні прыехалі ў Вільню. Іх сустрэлі Святлана Ціханоўская і супрацоўнікі яе офіса, сябры Аб'яднанага пераходнага кабінета, актывісты і журналісты. Вось як гэта было — кадры са стрыму @radiosvaboda.

  12. edited

    Знайшлася жывой беларуска, якую палічылі загінулай падчас паводкі ў Непале. Насамрэч, Ірына Бадзілоўская знікла, бо трапіла ў ізалятар у Тайвані. Інфармацыю пра тое, што Бадзілоўская стала другой беларускай — ахвярай жахлівага селю — зняпраўдзіла яе сям'я. Дзяўчына жывая, яе трымаюць у жаночым ізалятары тайванскага гораду Тай-Чжун. Сваякі тэрмінова шукаюць юрыдычную дапамогу і адваката ў Тайвані, каб высветліць, што адбылося з Ірынай.

  13. Уладзь Лабковіч: Паводле інфармацыі "Вясны", вызваленне мусіла ахапіць мінімум 200 чалавек. З іх 20-25 улады збіраліся вывезці з Беларусі, а астатніх — вызваліць і дазволіць ім застацца ў краіне. "Але мы бачым на волі толькі першую групу. Тыя людзі, якія павінныя быць вызваленыя ўнутры Беларусі, на волю не выйшлі, — працягвае праваабаронца. — Маё меркаванне: перамовы [паміж Коўлам і Лукашэнкам] былі вельмі цяжкія і скончыліся нічым. Бачна, што ўлады рыхтаваліся да значна большага вызвалення, але была дадзеная адмашка вызваліць толькі людзей, якіх выдварылі з Беларусі". Вялікі стрым @euroradio з нагоды невялікага вызвалення палітвязняў глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=4j26fk4IuZA

  14. Канаду могуць прыняць у Еўрасаюз. Пра гэта заявіла прэзідэнтка Еўракамісі Урсула фон дэр Ляен. "Я хацела б папрацаваць з вамі над тым, каб адкрыць для Канады магчымасць стаць першым асацыяваным сябрам Еўрапейскага саюза", — сказала яна, звяртаючыся да канадскага прэм'ер-міністра Марка Карні. І Канада, і Еўрапейскі саюз пасля абрання Трампа на другі тэрмін адчуваюць ускладненне стасункаў з ЗША. Менавіта гэта цяпер і падштурхоўвае іх у абдымкі адно аднога.

  15. Прадстаўнік ініцыятывы "ДаВолі": "Людзям, якія сёння прыехалі да калоній сустракаць сваякоў, было адмоўлена. Іх развярнулі, вязні не былі вызваленыя". Пра гэта Алег Кулеша расказаў у вялікім стрыме Еўрарадыё. "Гэта дадатковае катаванне ўсіх, хто далучаны да палітычных асуджаных", — дадае Кулеша. Паводле інфармацыі "Да Волі", учора некаторым сваякам палітвязняў паведамілі, што раніцай 16-га верасня ў іх будзе магчымасць забраць іх зняволеных блізкіх з калоній.

  16. Менш як за дзве гадзіны для вызваленых сёння палітвязняў сабрана 10 тысяч еўра. Збор, абвешчына фондам BYSOL, працягваецца. Зрабіць данат можна тут: https://bysol.org/be/bs/sro4naya_pomosch_4/ Увага! Калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі ці Расіі ці плануеце ехаць туды — не рабіце данат наўпрост. Перавядзіце/перадайце грошы каму-небудзь са сваякоў ці сяброў, хто жыве ў бяспечнай краіне. Няхай данат на карысць палітвязняў зробяць яны.

  17. edited

    Настасся Касцюгова: Наступныя вызваленні палітвязняў могуць не быць звязаныя з дэпартацыяй людзей з Беларусі. Таму Коўлу для гэтага неабавязкова будзе прыязджаць у Мінск — нешта можна будзе зрабіць і дыстанцыйна. "Хаця і склалася такая традыцыя — сустракацца ў Палацы Незалежнасці і сімвалічна ціснуць рукі", — заўважае сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў. Яна цяпер знаходзіцца ў Вільні і чакае, калі вызваленыя палітвязні прыедуць у горад з беларуска-літоўскай мяжы. Гэта адбудзецца каля 16:00. Вялікі стрым @euroradio з нагоды вызвалення палітвязняў глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=4j26fk4IuZA

  18. edited

    Палітвязні выходзяць на волю: што вядома і што будзе далей. Вялікі стрым Еўрарадыё, да размовы далучацца Настасся Касцюгова, Максім Знак, Наталля Дуліна, Кацярына Андрэева, Валервй Кавалеўскі, Уладзімір Лабковіч, Уладзімір Жыгар, Алег Кулеша і іншыя На волі чарговая група палітвязняў. Гэта вынік перамоў паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі. Як і мінулым разам, пераважная большасць вызваленых засталася ў Беларусі, а частка — дэпартаваная з краіны. Што стаіць за працэсам вызвалення, якія перспектывы адкрываюцца і якім можа быць працяг запушчанага адміністрацыяй Трампа працэсу? Абмяркоўваем у вялікім стрыме: https://www.youtube.com/watch?v=4j26fk4IuZA

  19. BYSOL абвясціў экстраны збор для палітвязняў, вызваленых 16-га верасня. Выйшлі на волю і былі дэпартаваныя з Беларусі 25 чалавек. Адпаведна, мэта збору — 25 тысяч еўра, каб кожны з вызваленых мог атрымаць як мінімум па €1000 дапамогі. Грошы пойдуць на арэнду жылля, медычную дапамогу, аднаўленне дакументаў і іншыя неабходныя выдаткі. Зрабіць данат можна тут: https://bysol.org/be/bs/sro4naya_pomosch_4/ Увага! Калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі ці Расіі ці плануеце ехаць туды — не рабіце данат наўпрост. Перавядзіце/перадайце грошы каму-небудзь са сваякоў ці сяброў, хто жыве ў бяспечнай краіне. Няхай данат на карысць палітвязняў зробяць яны.

  20. Вядомыя імёны ўсіх 25 палітвязняў, вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 16-га верасня 2026 года. Поўны спіс тут.

  21. Older posts