Спецпасланнік Трампа па Беларусі Джон Коўл наведвае Латвію. Чакаецца, што гаворка пойдзе пра транзіт беларускага калію. У сераду Коўл сустракаўся з кіраўніцтвам Літвы і анансаваў сваю паездку ў Рыгу. "Здзелка па калійных угнаеннях знаходзіцца ў вельмі добрым стане, каб арганізаваць пастаўкі калію з Беларусі ў ЗША, чаго хоча прэзідэнт Трамп", — цытуе Коўла The New York Times. Як казаў Коўл, сустрэча з кіраўніцтвам Латвіі трэба, каб усе ўзгаднілі свае дзеянні. Міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ, каментуючы візіт Коўла, адзначыла сярод тэмаў праблему нелегальнай міграцыі і бяспекі мяжы з Беларуссю.