Знайшлася жывой беларуска, якую палічылі загінулай падчас паводкі ў Непале. Насамрэч, Ірына Бадзілоўская знікла, бо трапіла ў ізалятар у Тайвані. Інфармацыю пра тое, што Бадзілоўская стала другой беларускай — ахвярай жахлівага селю — зняпраўдзіла яе сям'я. Дзяўчына жывая, яе трымаюць у жаночым ізалятары тайванскага гораду Тай-Чжун. Сваякі тэрмінова шукаюць юрыдычную дапамогу і адваката ў Тайвані, каб высветліць, што адбылося з Ірынай.