Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Вызваленыя палітвязні Ірына Злобіна і Андрэй Аляксандраў — тады і цяпер. Медыяменеджара і яго дзяўчыну затрымалі ў студзені 2021 года. Праз паўтара года яны ажаніліся ў СІЗА №1. У кастрычніку 2022 года Аляксандраву прысудзілі 14 гадоў калоніі, Злобінай — 9 гадоў.

  2. edited

    Заснавальнік Symbal_by Павел Белавус з заходнімі дыпламатамі. Гады зняволення не змаглі змяніць яго фірмовую шчырую ўсмешку!

  3. У чацвярых палітвязняў перад дэпартацыяй з Беларусі забралі пашпарты. Цяпер на беларуска-літоўскай мяжы ім афармляюць дакументы, гэта адніме ў іх час. На мяжу прыехаў каардынатар з Офіса Святланы Ціханоўскай — прывёз ежу, расказвае вызваленым пра наступныя крокі пасля афармлення дакументаў і арганізуе сувязь са сваякамі.

  4. edited

    Каля 14:30 вызваленыя палітвязні прыедуць у Вільню. Сустрэча з імі адбудзецца на скрыжаванні вуліц Želvos і Deltuvos. Просім усіх, хто плануе прыйсці, памятаць, што палітвязні доўгі час знаходзіліся ў зняволенні. Цяпер ім найбольш патрэбныя спакой, асабістая прастора і час, каб апрытомець і сустрэцца з блізкімі. Дапоўнена: палітвязні будуць у Вільні бліжэй да 16:00

  5. edited

    Поўны спіс 25 палітвязняў, вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 16-га верасня 2026 года: 1. Андрэй Аляксандраў 2. Павел Белавус 3. Яўген Бурло 4. Ілля Верамееў 5. Дзмітрый Галавач 6. Кірыл Гняздзілаў 7. Ірына Злобіна 8. Зміцер Колас 9. Таццяна Кузіна 10. Алена Лазарчык 11. Настасся Лазарэнка 12. Дзмітрый Наважылаў 13. Кірыл Пазняк 14. Яніна Пазняк 15. Павел Петручэня 16. Яна Пінчук 17. Сяргей Рабцаў 18. Дзяніс Сальмановіч 19. Вольга Строева 20. Андрэй Цалюк 21. Алесь Чумакоў 22. Людміла Чэкіна 23. Яўген Юшкевіч 24. Святлана Якубовіч 25. Андрэй Ярэмчык

  6. edited

    "Недавызваленне". Улады Беларусі пагадзіліся адпусціць толькі 25 палітвязняў, хаця Коўл разлічваў на 250. Стрым з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай "Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя, будуць дадатковыя вызваленні", — кажа Джон Коўл. Гэтыя словы спецпасланніка Трампа пакідаюць адчуванне, што перамовы спыніліся праз нейкі прынцыповы момант. Дык пра што ж не змаглі дамовіцца Мінск і Вашынгтон? Калі варта чакаць працягу “перамоўнага трэка” і ў якім выглядзе? Пра што кажа прысутнасць у складзе амерыканскай дэлегацыі Крыстафера Паніка? Ці выпадкова на тэрыторыю Літвы з тэрыторыі Беларусі прыляцеў расійскі дрон з выбухоўкай — якраз тады, калі Коўл знаходзіўся ў Вільні? Задаем гэтыя пытанні кандыдатцы гістарычных навук Розе Турарбекавай: https://www.youtube.com/watch?v=8ND1vvOxx1M

  7. edited

    Выйшлі на волю музыкі гурта TOR Band Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык. Таксама сёння вызвалены гусляр Алесь Чумакоў.

  8. edited

    Вызвалены былы следчы Яўген Юшкевіч. Ён быў пакараны 11-цю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму — пасля таго, як стварыў адукацыйную праграму для былых сілавікоў.

  9. edited

    Вязваленыя сёння палітвязні ўжо перасяклі беларуска-літоўскую мяжу. Вось яны! На волі — стваральнік Symbal_by Павел Белавус, Ірына Злобіна і Андрэй Аляксандраў, актывістка Алена Лазарчык, дырэктарка TUT_BY Людміла Чэкіна, дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў і іншыя.

  10. Лукашэнку ізноў намалявалі больш за 80%. Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук ацаніў рэйтынг даверу да "прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" у 87,6%. Паводле дзяржаўных сацыёлагаў, 2,2% ад апытаных адказалі, што не давяраюць Лукашэнку. А яшчэ 10,2% не змаглі адказаць на пытанне. Каментуючы вынікі даследавання, праўладны палітолаг Вадзім Ялфімаў заявіў, што гэтыя лічбы нешта пацвярджаюць.

  11. Гандаль як адзіны сродак вызвалення: ці будуць некалі на свабодзе ўсе? Стрым з палітолагам Паўлам Усавым Сустрэча Джона Коўла з Лукашэнкам доўжылася тры гадзіны. Гаварылі і пра грошы, і пра палітвязняў, і пра рэпрэсіі, але падрабязнасцяў пакуль не тое, каб шмат. Тым не менш, працэс вызвалення чарговай групы палітвязняў запушчаны. Чаго гэта каштавала ЗША? Што перашкаджае Мінску і Вашынгтону дамовіцца па прынцыпе "ўсе на ўсё"? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Ці сапраўды Трамп ставіць, сярод іншага, за мэту адцягненне Лукашэнкі ад Пуціна? Абмяркоўваем гэта з сябрам "Вольнай Беларусі", кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым: https://www.youtube.com/watch?v=a8HWHrSDMDs

  12. Джон Коўл: Беларусь і ЗША "працягваюць працу па вырашэнні пытанняў, якія засталіся". "Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і ўзгодненыя абодвума бакамі, будуць дадатковыя вызваленні і зняцце санкцый з беларускіх кампаній", — дадае спецпасланнік Трампа.

  13. edited

    Джон Коўл: ЗША здымаюць санкцыі з лідскай "Лакакраскі" і "Беллеспаперпрама". А Беларусь "у якасці жэста добрай волі" вызваліць 25 чалавек. Гэта "прамежкавая дамоўленасць", якую прынесла праца амерыканскай дэлегацыі ў Мінску. Не выключана, што спецпасланнік Трампа цяпер паведамляе толькі пра тых вызваленых палітвязняў, якіх беларускія ўлады вырашылі дэпартаваць з Беларусі. Колькасць тых, каму дазволілі застацца ў краіне, можа быць большай — і яе могуць не раскрываць.

  14. Праца амерыканскай дэлегацыі ў Беларусі завершаная. Пра гэта кажа спецпасланнік Джон Коўл. "Беларусь і ЗША падчас перамоваў дасягнулі вялікага прагрэсу", — дадае ён.

  15. edited

    ⚡️ "Вам следует прибыть". Учора некаторым сваякам палітвязняў паведамілі, што раніцай 16-га верасня ў іх будзе магчымасць забраць іх зняволеных блізкіх з калоній. Пра гэта даведалася Беларуская асацыяцыя палітвязняў "ДаВолі". Падрабязнасцяў пакуль няма, але падобныя тэлефанаванні сведчаць, што прынамсі частка палітвязняў, якіх вызваляюць да "Дня народнага адзінства" ў межах перамоваў з ЗША, не будзе высланая з Беларусі.

  16. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі): 12:00 — палітолаг, сябра "Вольнай Беларусі" Павел Усаў 13:00 — экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава 14:00 — экспертка ў палітычнай камунікацыі, удзельніца Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  17. Коўл у Мінску — за стол перамоваў запрасілі чыноўніка, які раней там быў непатрэбны. Абмяркоўвалі палітвязняў, але вызвалення ўчора так і не дачакаліся. Сёння? Укатваемся ў сераду з "Сэнсамі дня" — кароткім аглядам навінаў: https://www.youtube.com/watch?v=1OhNxQl0JhM

  18. На Данбасе знік мінскі валанцёр, які возіць расійскаму войску дапамогу ад Свята-Елісавецінскага манастыра. За Мікалая Гаўрылава просяць памаліцца: "Ужо суткі не вяртаецца на кропку, куды павінен вярнуцца. І сувязі з ім няма", — цытуе тг-канал манастыра @christianvision. Гаўрылаў — мінскі пісьменнік, вайсковы карэспандэнт і валанцёр. Ён дапамагае расійскаму войску — прывозіць акупантам тое, што сабралі для іх у Свята-Елісавецінскім манастыры.

  19. Завершаныя пошукі беларускага альпініста, які знік на піку Курумды ў Кыргызстане. Цела 60-гадовага Мікалая Свірыдава не знойдзенае, але 15-га верасня пошукавая група вымушаная была сыйсці з гары, бо там пачаліся снегапады. "Аднаўляць пошукі мы не плануем. За гэтыя паўтара месяца мы выкарысталі, здаецца, усё, што маглі. Дроны, здольныя працаваць на вышыні да сямі тысяч метраў. Спадарожнікавыя здымкі. Аналіз снежнага покрыва. Каля ста чалавек з шасці краінаў глядзелі здымкі, распрацоўвалі версіі, правяралі іх, зноў глядзелі", — расказвае кіраўнік пошукава-выратавальнай аперацыі Аляксандр Смірноў. Свірыдаў — дасведчаны альпініст, мае тытул "Снежны барс". 1-га жніўня ён узыйшоў на Курумды разам з 43-гадовым беларусам Максімам Палянскім і 37-гадовым грамадзянінам Літвы Сяргеем Рубцовым. Але ў базавы лагер група не спусцілася. А ў сярэдзіне жніўня на гары былі знойдзеныя Палянскі і Рубцоў — яны загінулі.

  20. edited

    Невядомыя ўлезлі ў былы палац Радзівілаў у Дзятлаве. Яны скралі малаток і цвікадзёр, бо больш нічога каштоўнага ў будынку не было. У траўні 2026 года палац за 90 рублёў (дзве базавыя велічыні) набыла на аўкцыёне расіянка Таццяна. Яна расказала, што "абзавесціся палацам было яе марай з дзяцінства". У сярэдзіне мінулага тыдня новая гаспадыня заўважыла сляды ўзлому. Адкрыць галоўны ўваход няпрошаныя госці не змаглі, але трапілі ў палац праз заднія дзверы, з якіх папросту выбілі дошку. У міліцыі мяркуюць, што ў гістарычны будынак улезлі падлеткі, бо ўнутры было знойдзена некалькі пустых бутэлек ад газаваных напояў.

  21. Older posts