Сын расійскага алігарха Мазепіна зацікавіўся кампаніяй, якую адціснулі ў Wargaming. Былы аўтагоншчык Мікіта Мазепін прыглядаецца да распрацоўшчыка і выдаўца "Леста Гульні". Паводле крыніцы Forbes, угода яшчэ не завершаная, але блізкая да гэтага. Кампанію могуць набыць за 30-35 млрд расійскіх рублёў (гэта 355–415 млн долараў ці 1,09–1,27 млрд беларускіх рублёў). У 2022-м "Леста" занялася распрацоўкай і падтрымкай гульні World of Tanks — бо кампанія Wargaming вырашыла сыйсці з Беларусі і з Расіі. Шмат супрацоўнікаў перайшлі ў новую кампанію, у тым ліку і ў мінскім офісе. Але ў 2025-м расійскія ўлады нацыяналізавалі "Лесту", абвінаваціўшы кіраўнікоў Wargaming у "экстрэмісцкай дзейнасці" і "падтрымцы Узброеных сілаў Украіны". Год таму стала вядома, што пасаду дырэктара "Лесты" заняў Барыс Дабрадзееў. Гэта сын Алега Дабрадзеева, які 25 гадоў кіруе галоўнай прапагандысцкая машынай Расіі — УДТРК. Цяпер жа расійская дзяржава хоча прадаць кампанію. Паводле намміністра фінансаў РФ Аляксея Майсеева, угода можа быць заключаная ў верасні-кастрычніку.