Лукашэнку ізноў намалявалі больш за 80%. Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук ацаніў рэйтынг даверу да "прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" у 87,6%. Паводле дзяржаўных сацыёлагаў, 2,2% ад апытаных адказалі, што не давяраюць Лукашэнку. А яшчэ 10,2% не змаглі адказаць на пытанне. Каментуючы вынікі даследавання, праўладны палітолаг Вадзім Ялфімаў заявіў, што гэтыя лічбы нешта пацвярджаюць.