Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.7/daylast 2 hours ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
edited
Кангрэс запатрабаваў ад Трампа спыніць баявыя дзеянні супраць Ірана. За рэзалюцыю прагаласавалі не толькі дэмакраты, але і сямёра рэспубліканцаў — аднапартыйцаў прэзідэнта ЗША. Гэта і забяспечыла перавагу.
Рэзалюцыя не абавязковая да выканання, яна мае рэкамендацыйны характар. У такіх дакументах Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША выказвае сваю пазіцыю. А выканаўчая ўлада можа іх ігнараваць.
Удары па Іране пачаліся 28-га лютага. Яны прывялі да часовай блакады Армузскага праліву, праз які краіны Персідскага заліва экспартавалі значную долю здабытых там нафты і звадкаванага прыроднага газу. А гэта, у сваю чаргу, справакавала рост коштаў на нафту і на паліва — у тым ліку і ў ЗША, што негатыўна адбіваецца на рэйтынгу Дональда Трампа і Рэспубліканскай партыі агулам.
edited
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 15 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:13 Джон Коўл прыехаў у Мінск: ці спыняцца рэпрэсіі?
16:22 Навіны спорту
18:29 Што на сустрэчы з Коўлам рабіў прэм’ер Турчын?
27:35 Навіны шоу-бізу
31:31 Лукашэнка прычапіўся да анлайн-казіно: з чаго б?
Сэнсы дня — глядзіце нашае відэа з вынікамі гэтага аўторка
“Людзі больш не саромеюцца казаць, што галасавалі за АдГ”. Што адбываецца з Германіяй?
Ультраправая “Альтэрнатыва для Германіі” перамагла на выбарах у Саксоніі-Анхальт, набраўшы амаль 44% галасоў. І справа ўжо не толькі ва ўсходніх землях: стаўленне да АдГ у нямецкім грамадстве мяняецца.
Пра новую палітычную рэальнасць Германіі расказвае палітолаг Алекс Юсупаў.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/lyudzi-bolsh-ne-saromeyucca-kazac-shto-galasavali-za-adg-yusupau-pra-vybary-u-germanii
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
“Крытыка амерыканцаў здаецца несправядлівай і разбуральнай”. Што Джон Коўл прывёз Лукашэнку?
Візіт спецпрадстаўніка Дональда Трампа ў Беларусь зноў выклікаў спрэчкі: ці не занадта шмат Вашынгтон дае рэжыму ў абмен на вызваленне палітвязняў? І ці не дапамагаюць такія перамовы Лукашэнку выйсці з міжнароднай ізаляцыі?
Кіраўнік Агенцтва Еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі тлумачыць, што насамрэч могуць атрымаць беларусы ад дыялогу Вашынгтона з Мінскам.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/krytyka-amerykancau-zdaecca-nespravyadlivay-i-razburalnay-kavaleuski-pra-vizit-koula
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
edited
У Мінску котка абараніла сваю гаспадыню ад сабакі. У прыватным сектары вялікі алабай пабег за дзяўчынай, але сутыкнуўся з нечаканым супрацівам.
Паглядзіце гэтае драматычнае відэа да канца!
Хакеры ўзламалі сайт тураператара TEZ TOUR. Там з’явілася паведамленне, што ўсе серверы нібыта скампраметаваныя, а даныя і рэзервовыя копіі выдаленыя.
Паводле хакераў, у іх руках апынуліся ў тым ліку персанальныя даныя кліентаў: пашпартныя даныя, нумары тэлефонаў, адрасы і звесткі пра банкаўскія карткі.
Таксама сцвярджаецца, што было знішчана каля 395,5 млн запісаў, звязаных з браніраваннямі, турамі, гатэлямі і фінансавымі транзакцыямі.
Сама кампанія пакуль не пракаментавала ўзлом.
Як прымусіць Лукашэнку быць больш згаворлівым?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычная аглядальніца Вольга Лойка.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=9LES9KSiQRA
Візавы цэнтр Італіі ў Беларусі прыпыніў запіс у чаргу. Гаворыцца, што гэта вымушаная мера, цяпер візавы цэнтр чакае новых распараджэнняў ад дыпламатычнай місіі. Пры гэтым прычыны прыпынення не называюцца.
edited
Беспілотнік, збіты над Літвой ўночы на аўторак, нёс на сабе выбухоўку. Пра гэта заявіў міністр абароны Робертас Каўнас:
План "Шчыт" завершаны. Паводле канчатковых даных, выяўленае выбуховае прыстасаванне. Сапёры яго нейтралізавалі.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 15 верасня. Беспілотнік заляцеў на тэрыторыю Літвы з Беларусі. Супраць яго былі паднятыя італьянскія знішчальнікі з місіі NATO, дыслакаваныя ў Шаўляі. Яны і збілі дрон.
У Гомельскім раёне плануюць паставіць памежны пункт для праверкі дакументаў. Гэта заўважыла выданне "Флагшток" у дзяржаўных тэндарах: там закупляюць модуль для нясення службы памежнымі нарадамі.
Модуль будзе каштаваць 24 тысячы рублёў. Паставіць яго плануюць да пачатку лістапада 2026 года.
У дакументацыі тэндару паказана, што на вагончыку будзе надпіс "Праверка дакументаў".
🔴 Вялікі стрым да новага вызвалення палітвязняў. Проста цяпер у эфіры палітык Анатоль Лябедзька і стваральнік NEXTA Сцяпан Пуціла.
Падчас стрыму ўжо паразмаўлялі з Вольгай Лойка, Антонам Пянькоўскім, Змітром Ягоравым, Вольгай Філатчанкавай, Андрэем Ягоравым і Валерам Кавалеўскім.
Далучайцеся: https://www.youtube.com/watch?v=9LES9KSiQRA
19 сакавіка па памілаванні на волю выйшлі 250 палітвязняў. Ад таго часу праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 224 чалавекі, піша @viasna96
Да таго д за гэты ж перыяд праваабаронцы постфактум прызналі палітвязнямі яшчэ 138 чалавек. На момант прызнання яны ўжо выйшлі на волю. Пакуль яны былі ў зняволенні, пра палітычныя матывы іх пераследу інфармацыі не было.
Атрымліваецца, што пасля вызвалення 250 палітвязняў у сакавіку праваабаронцы прызналі палітычна матываваным зняволенне яшчэ 362 чалавек.
На перамовах з Джонам Коўлам Лукашэнка назваў няпраўдай звесткі, што ён на месца вызваленых палітвязняў набірае новых у два разы болей.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі спыняцца не будуць. Гэта вынікае са словаў Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з Джонам Коўлам 15 верасня.
Лукашэнка чарговы раз заявіў, быццам у Беларусі няма палітвязняў, бо няма адпаведнага артыкула ў заканадаўстве.
Пры гэтым ён дадаў: "Калі нехта з грамадзянаў Беларусі ці замежнікаў, якія пражываюць тут, парушыць законы, то мы абавязкова будзем дзейнічаць паводле закону".
edited
Ці здолее Коўл дамовіцца з Лукашэнкам не толькі аб вызваленні новай групы палітвязняў, але і аб зніжэнні ўзроўню рэпрэсій? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька, галоўная рэдактарка Plan B Вольга Лойка, экс-палітзняволеная Вольга Філатчанкава і іншыя.
https://www.youtube.com/watch?v=9LES9KSiQRA
edited
Дарэчы, цікавы факт. Крыстафер Паніка зведаў беларускія рэпрэсіі на ўласнай скуры. У 2000-м годзе яго затрымлівалі ў Мінску падчас Дня Волі.
Тады Паніка быў прадстаўніком Місіі АБСЕ ў Беларусі. Але яго дыпламатычная недатыкальнасць міліцыянтаў не спыніла.
Сёння дыпламат у складзе амерыканскай дэлегацыі з'явіўся ў Палацы Незалежнасці ў Мінску, каб удзельнічаць у перамовах спецпасланніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам.
⚡️ Сустрэча Лукашэнкі з Коўлам скончылася. Яна працягвалася каля трох гадзінаў.
Паніка ў Лукашэнкі: хто гэты новы амерыканскі перамоўшчык, які прыехаў разам з Коўлам?
Мы запыталіся пра гэта ў амерыканіста Антона Пянькоўскага.
Аказваецца, дыпламат Крыстафер Паніка даўно працуе ў Беларусі і абазнаны ў нашых справах. Абдурыць яго будзе няпроста.
І з прозвішчам яму пашанцавала: https://euroradio.fm/panika-u-lukashenki-khto-gety-novy-amerykanski-peramoushchyk-yaki-pryekhau-razam-z-koulam
Спасылка, якая працуе без VPN
edited
Лукашэнка вымушаны апраўдвацца перад Джонам Коўлам за тое, што саджае за краты сваіх апанентаў. Калі размова зайшла пра вызваленне палітвязнняў, ён у чарговы раз заявіў, што ў Беларусі няма палітычнага пераследу.
Як звычайна, ён дадаў, што палітвязні ў Беларусі — гэта выдумкі нядобразычліўцаў, бо “няма такога артыкула ў нашым заканадаўстве”. Пра тое, што іншадумцаў можна кідаць за краты і па непалітычных артыкулах, Лукашэнка, як звычайна, прамаўчаў.
Але звярнуў увагу на тое, што “збеглыя” (так у прапагандзе называюць беларусаў, якія, ратуючыся ад рэпрэсій, з’ехалі за мяжу) “пераканалі [Коўла] у тым, што мы кагосьці тут адпускаем, але, працягваючы рэпрэсіі, на гэтае месца ўдвая больш затрымліваем людзей”.
“Я хачу публічна вам сказаць, што гэта абсалютная няпраўда”, — сцвярджае Лукашэнка.
Коўлу сапраўды пісалі на гэтую тэму — у твітары. Спецпасланнік Трампа па Беларусі інфармацыяй пра працяг рэпрэсій быў яўна незадаволены.
Як прыезд Коўла і паездка Пачобута ўплываюць на паводзіны рэжыму Лукашэнкі?
На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі.
https://www.youtube.com/watch?v=iLzLMXP9v4o
"Не раю іншым палітычным уцекачам паўтараць". Меркаванні пра паездку Анджэя Пачобута ў Беларусь.
Журналіст і дзеяч Саюза палякаў Беларусі бяспечна вярнуўся ў Польшчу пасля тыдня ў Беларусі. Ці атрымаецца ў іншых?
Чытаць тут: https://euroradio.fm/ne-rayu-inshym-palitychnym-ucekacham-pautarac-merkavanni-pra-paezdku-pachobuta-u-belarus
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN